25 красавiка 2024, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Чыж: «Япрынцаў? Я гэта не каментую»

5
Юрый Чыж: «Япрынцаў? Я гэта не каментую»
Юрый Чыж

Алігарх Юрый Чыж не стаў каментаваць навіну аб затрыманні свайго кампаньёна Уладзіміра Япрынцава.

Аб гэтым перадае карэспандэнт Tribuna.com.

- Пракаментуйце навіну аб затрыманні Япрынцава.

- Гэтага не каментую, хлопцы, - сказаў Чыж.

Нагадаем, 19 жніўня стала вядома, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі арыштаваў аднаго з самых уплывовых алігархаў краіны Уладзіміра Япрынцава, сябра мільярдэра Юрыя Чыжа і саўладальніка кампаніі «Трайпл».

17 жніўня ў Драздах быў апячатаны катэдж Япрынцава. Падставай для арышту маёмасці стала пастанова Камітэта дзяржаўнай бяспекі ад 12 жніўня.

Раней са спасылкай на «вартыя даверу крыніцы» паведамлялася, што бізнэсоўца затрымалі на днях пасля ягонага вяртання з Масквы, у аперацыі браў удзел спецназ.

Разам з алігархам быў затрыманы і ягоны сын Казбек, які працаваў таксама адным з мэнэджараў у «Трайпл».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках