19 красавiка 2024, Пятніца, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Япрынцава затрымалі за спробу вываду капіталу з краіны?

11
Япрынцава затрымалі за спробу вываду капіталу з краіны?
УЛАДЗІМІР ЯПРЫНЦАЎ

Саўладальніка холдынгу «Трайпл» Уладзіміра Япрынцава затрымлівалі падчас святкавання дня нараджэння.

А прычынай арышту магло стаць прадухіленне спробы вываду капіталу з краіны, распавялі «Ежедневнику» крыніцы.

Падрабязнасці, у чым правініўся адзін з самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі (а таксама затрыманы ягоны сын Казбек) праваахоўныя органы пакуль не апублікавалі. Не каментуюць яны і інфармацыю, якая распаўсюджваецца, што гаворка можа ісці аб некалькіх дзесятках мільёнаў даляраў, якія Уладзімір Япрынцаў нібыта ці то збіраўся, ці то пачаў пералічваць у афшоры. Пры гэтым нашы крыніцы асабліва адзначаюць характар і момант затрымання: Япрынцава - старэйшага прыехалі браць 14 жніўня, калі ён адзначаў у адной з рэстарацыі сваё 54-годдзе.

СМІ стала вядома пра затрыманне Уладзіміра Япрынцава (а потым яго сына Казбека) толькі праз некалькі дзён - у пачатку мінулага тыдня. Па іншай інфармацыі, Казбека ўзялі яшчэ 8 жніўня. Пакуль кампетэнтнымі органамі не пацверджаны, уласна, і самі факты абмежавання волі Япрынцавых.

Раней у СМІ паведамлялася, што прычынай арышту вядомага бізнэсоўца і ягонага сына магла стаць праблемная сітуацыя з украінскімі партнёрамі з кампаніі Jaspen Capital Partner, якім Казбек Япрынцаў і ягоныя партнёры, атрымаўшы грошы, не паставілі дызпаліва. Украінцы ўклалі кантракт на такіх умовах, што ўгода гарантавалася холдынгам «Трайпл». Але, як цяпер кажуць украінцы, «Трайпл» не выканаў абавязанняў, і цяпер яны рыхтуюць пазоў у Лонданскі суд.

Юрый Чыж, шматгадовы партнёр Уладзіміра Япрынцава, праз пару дзён пасля затрымання свайго партнёра быў заўважаны ў кампаніі Лукашэнкі на дакопцы бульбы. Ці спрабаваў і спрабуе ён дапамагчы свайму партнёру, невядома. Але, у любым выпадку, арышт такога значнага бізнэсоўцы ў беларускіх рэаліях немагчымы без санкцыі самай галоўнай асобы ў беларускай дзяржаве. А раз ён мог адбыцца і яшчэ пры такіх абставінах, то санкцыі былі і вельмі канкрэтныя.

Калі ўсё ж такі гаворка ідзе пра спробу вываду капіталу, то ў тых жа беларускіх рэаліях наступствы для вінаватага могуць быць самыя сур'ёзныя. Братам Мураўёвым, якім, паводле інфармацыі «Ежедневника» нядаўна быў падоўжаны тэрмін затрымання да 1 снежня гэтага года, таксама ставіцца спроба вываду актываў за мяжу.

Аб недапушчальнасці гэтага і магчымых самых сур'ёзных наступствах некалькі месяцаў таму прынародна Лукашэнка папярэджваў яшчэ аднаго вядомага бізнэсоўцу - сенатара Аляксандра Шакуціна. Падобна на тое, праблема ўцёкаў капіталу сур'ёзна турбуе ўлады.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках