27 красавiка 2024, Субота, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Янукевіч: Расейская авіябаза ў Беларусі - гэта Рубікон

12
Аляксей Янукевіч: Расейская авіябаза ў Беларусі - гэта Рубікон
АЛЯКСЕЙ ЯНУКЕВІЧ
ФОТА: BYMEDIA.NET

Усе ўжо бачылі, чым абярнулася расейская база ў Крыме для Украіны, кажа палітык.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў распараджэнне аб падпісанні пагаднення паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб расейскай авіяцыйнай базе на тэрыторыі Беларусі.

Лідар БНФ Аляксей Янукевіч заяўляе, што апазіцыі важна аб'яднацца вакол гэтага пытання, важна тлумачыць грамадству, чым гэта небяспечна, паведамляе «Радыё Свабода».

- Уладзімір Пуцін падпісаў сваё распараджэнне наконт авіябазы, відавочна, разумеючы, што гэтая тэма прыносіць унутрыпалітычныя непрыемнасці Аляксандру Лукашэнку. Пра што гэта кажа?

- Гэта сведчыць пра яшчэ вялікія страты хоць бы мінімальнага даверу паміж кіраўнікамі Расеі і Беларусі. На сёння пазіцыя і падтрымка Расеі Лукашэнку вельмі патрэбная, і Пуцін відавочна імкнецца выкарыстаць гэты момант, каб праштурхнуць вельмі важны для Крамля пункт. Бо няма ў Масквы ўпэўненасці, як далей будзе паводзіць сябе нібыта галоўны хаўруснік. Лукашэнка і Пуцін адзін аднаму не давяраюць, і імкнуцца скарыстацца зручным момантам для рэалізацыі ўласных інтарэсаў.

- Беларуская апазіцыя неаднаразова заяўляла, што выступае супраць гэтай базы. Ці можа гэтая тэма аб'яднаць беларускія нацыянальныя сілы?

- Я мяркую, што гэтае пытанне павінен аб'яднаць беларускую апазіцыю - прынамсі, тых, для каго нацыянальныя інтарэсы сапраўды важныя. Гэта не проста нейкая фармальная авіябаза - гэта пэўны Рубікон, перайшоўшы які, назад вярнуцца будзе вельмі складана і каштаваць гэта будзе вельмі дорага. Мы бачым, чым абярнулася расейская марская база ў Крыме для Украіны, і тым самым можа абярнуцца такая база для Беларусі.

Таму апазіцыі важна аб'яднацца вакол гэтага пытання, важна тлумачыць грамадству, чым гэта небяспечна. Прычым у грамадстве існуе пазіцыя большасці, якая мяркуе, што гэтая база нам не патрэбная. Пазіцыя грамадства, я мяркую, можа паўплываць на Лукашэнку, каб гэтыя пагадненні нейкім чынам адцягнуць і нарэшце пахаваць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках