7 чэрвеня 2023, Серада, 9:41
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША сустрэўся з Мікалаем Статкевічам і Андрэем Саннікавым

6
Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША сустрэўся з Мікалаем Статкевічам і Андрэем Саннікавым

Роб Бершынскі сустрэўся з былымі палітвязнямі і кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Беларусі ў Варшаве.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

- Роб Бершынскі павіншаваў Мікалая Статкевіча з вызваленнем, - распавёў ён. - Паводле ягоных слоў, гэта была вельмі важная і радасная навіна. Мікалай Статкевіч, у сваю чаргу, падзякаваў намесніка памочніка дзяржсакратара і ў ягонай асобе амерыканскія ўлады, якія змагаліся за вызваленне ўсіх палітвязняў, за прынцыповую пазіцыю ў гэтым пытанні. Падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі ў святле «выбараў», якія маюць адбыцца. Мы выклалі сваю пазіцыю аб тым, што інстытут выбараў у краіне знішчаны і ў гэты раз адбываецца цынічнае мерапрыемства, арганізаванае рэжымам. Рэальныя кандыдаты не ўдзельнічаюць і не могуць удзельнічаць у "выбарах". Таксама абмеркавалі амерыкана-беларускія стасункі, іх перспектывы. Мы падкрэслівалі, што адзіны магчымы выхад з тупіка, у які завёў краіну рэжым, змяшчаецца ў правядзенні свабодных і сумленных выбараў з удзелам апанентаў улады. Гэта павінна быць мэтай як беларускага грамадства, так і нашых сяброў з дэмакратычных краін.

Роб Бершынскі - намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША у пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працоўных стасункаў.