На вуліцах Менска з'явіліся ўлёткі «Расейскі жаўнер, ідзі дамоў»
25- 28.09.2015, 14:20
- 30,039
Беларусы пратэстуюць супраць стварэння на тэрыторыі краіны расейскай авіябазы.
Улёткі з лозунгам «Расейскі жаўнер, ідзі дамоў» з'явіліся на выходных у Менску. Пра гэта сайту charter97.org паведамляюць чытачы.
Ва ўлётцы таксама прыводзіцца цытата з Канстытуцыі аб імкненні Беларусі да нейтральнага і бяз'ядзернага статусу.
«Сваімі агрэсіўнымі дзеяннямі, накіраванымі супраць Украіны, Расея прадэманстравала гатоўнасць выкарыстоўваць свае вайсковыя базы супраць краін, якія дапусцілі іх з'яўленне на сваёй тэрыторыі», - гаворыцца ў ёй.
