18 красавiка 2024, Чацвер, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Яскевіч: Ніякіх мараторыяў - толькі скасаванне ўказу №222

7
Ірына Яскевіч: Ніякіх мараторыяў - толькі скасаванне ўказу №222
Ірына Яскевіч
ФОТА: UCPB.ORG

Для дробнага бізнэсу ўказ №222 невыканальны. Казаць пра гэта трэба ўсімі даступнымі метадамі.

Пра гэта заявіла адна з лідараў віцебскіх прадпрымальнікаў Ірына Яскевіч у каментары сайту charter97.org. Яна распавяла пра сітуацыю на рынках абласнога цэнтра.

- Мы не выходзім на працу, бо разумеем, што ўказ №222 для нас невыканальны. Тыя, у каго ёсць дакументы, не ўпэўненыя ў тым, што яны будуць пацверджаныя. У нас ёсць мноства парушэнняў у накладных, якія няправільна запоўненыя. Ёсць вялікі клубок праблем, і ўсякая адтэрміноўка ў іх развязанні стварае яшчэ большую колькасць праблем, - заявіла Ірына Яскевіч.

- Як вы ацэньваеце вынікі Форуму прадпрымальнікаў 11 студзеня

- Хай вынікі Форуму прадпрымальнікаў застануцца ў гісторыі і на сумленні Анатоля Шумчанкі. Сёння мы былі ў адміністрацыі Лукашэнкі і ў Міністэрстве фінансаў. Мы гаварылі пра тое, што нам не патрэбныя ні мараторыі, ні адтэрміноўкі. Патрэбнае толькі скасаванне ўказу №222.

- Якімі шляхамі прадпрымальнікам дамагацца скасавання ўказу?

- Я не магу сказаць, што будуць рабіць далей прадпрымальнікі. Але для дробнага бізнэсу ўказ №222 невыканальны. Казаць пра гэта мы будзем усімі даступнымі метадамі. Што рабіць прадпрымальнікам? Не выходзіць на працу! Чакаць заканадаўчага дакумента з подпісамі, а не тлумачэнняў.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 г беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. Да 1 студзеня 2016 года ім надавалася права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 года ў Беларусь без суправаджальных дакументаў, паводле зарэгістраваных у падатковых органах вопісаў рэшткаў.

500 прадпрымальнікаў рынку ў Полацку апоўдні 16 кастрычніка пачалі страйкаваць на знак пратэсту супраць масавых праверак, якія праводзяць супрацоўнікі падатковай інспекцыі і АБЭЗ. Сустрэча з адміністрацыяй не прынесла вынікаў. У раённай падатковай інспекцыі папярэдзілі пра тое, што праверкі прадоўжацца.

З пачатку студзеня 2016 на пустуючых рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі праходзяць стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў. Галоўнае патрабаванне гандляроў - увядзенне мараторыя на ўказ №222. 11 студзеня ў Менску прайшоў Форум ІП. Яго ўдзельнікі звярнуліся да ўладаў з прапановай аб перамовах. Наступнае такое мерапрыемства намечанае на 25 студзеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках