16 красавiка 2024, aўторак, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «кашалька Лукашэнкі» сканчаюцца грошы?

21
У «кашалька Лукашэнкі» сканчаюцца грошы?
Юрый Чыж

Яшчэ нядаўна ўладальніка кампаніі «Трайпл» і блізкага сябра Лукашэнкі Юрыя Чыжа ўважалі адным з найбольш уплывовых і багатых людзей Беларусі.

Некаторыя крыніцы нават прылічвалі бізнэсоўцу да ліку так званых «кашалькоў Лукашэнкі» праз тыя прывілеі, якія ён раз-пораз атрымліваў з боку ўладаў.

Тым не менш, падобна, што цяпер фінансавая магутнасць Юрыя Чыжа сур'ёзна пахіснулася. Што на гэта паказвае? Выданне «Салiдарнасць» звяртае ўвагу на некаторыя трывожныя званочкі.

Насмешкі калегаў цэху

Увосень 2015 яшчэ адзін беларускі алігарх, уладальнік сеткі гіпермаркетаў «Карона» Павел Тапузідзіс абмовіўся аб тым, што ўжо праз пару гадоў ён стане першым у Беларусі даляравым мільярдэрам. Раней жа, размаўляючы з журналістамі, у адказ на рэпліку аб тым, што ў Беларусі ўжо ёсць мільярдэр Юрый Чыж, бізнэсовец толькі загадкава ўсміхнуўся, паставіўшы пад сумнеў гэты факт.

Арышт найбліжэйшага паплечніка

Таксама ў 2015 годзе сілавікі раптам затрымалі саўладальніка холдынгу «Трайпл» Уладзіміра Япрынцава, які лічыўся найбліжэйшым сябрам і партнёрам Юрыя Чыжа яшчэ з часоў, калі яны разам пачалі займацца барацьбой.

Пазней незалежная крыніца ў каментары tut.by распавяла, што гэта сітуацыя паўстаў праз не выплачаную запазычанасць сумаю ад 30 да 40 мільёнаў даляраў перад «заможнымі людзі з Расеі».

- Я ўпэўнены, Валодзю пасадзілі з дазволу Юры. Без яго ніхто такой пастановы не зможа прыняць. Ён спакойна збірае кавуны разам з прэзідэнтам неўзабаве пасля таго, як партнёра «закрылі» - рабіце высновы самі, - растлумачыла тады сітуацыю крыніца і дадала: «Юра цяпер нуль».

Тэрміновы продаж актываў

Нядаўна старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац згадаў пра тое, што адна са структур кампаніі «Трайпл», якая належыць Чыжу, вядзе перамовы аб продажы шматфункцыянальнага комплексу каля цырка. Справа ў тым, што гэты будынак будаваўся з прыцэлам на выгадную арэнду або продаж пад элітны гатэль. Аднак праз крызіс гэтым планам так і не наканавана было спраўдзіцца, і той факт, што бізнэсовец тэрмінова прадае недабудаваны будынак, кажа, што з фінансамі ў яго сапраўды могуць быць праблемы.

Грошай няма нават на футбол

Юрый Чыж заўсёды быў вядомы сваёй любоўю да спорту, прычым не толькі да барацьбы, але і да футбола. Бюджэт футбольнага клуба «Дынама» (Менск) заўсёды быў для бізнэсоўца нейкай «святой каровай», ад якой ён браў толькі ў выключных выпадках.

Тым не менш, як стала вядома ў студзені, прадпрымальнік, які нарадзіўся ў Бярозаўскім раёне, наважыў, адысці ад фінансавання каманды першай лігі «Бяроза-2010», якая ўваходзіць у структуру менскага «Дынама». Як паведаміў афіцыйны сайт каманды, па завяршэнні тэрмінаў арэнды і кантрактаў клуб пакінулі футбалісты, трэнерскі штаб і персанал клуба. Паводле звестак «Беларускі футбол», кампанія «Трайпл» спыніла фінансаванне ФК «Бяроза-2010» у якасці галоўнага спонсара, хоць раней фінансавала практычна 90 адсоткаў бюджэту клуба з Берасцейскай вобласці.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках