27 красавiка 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія суды могуць праводзіць допыты праз Skype

15
Беларускія суды могуць праводзіць допыты праз Skype

З 4 красавіка дазваляецца апытваць сведак у грамадзянскіх і крымінальных справах праз відэаканферэнцыі.

Адпаведна са зменамі ў заканадаўстве, апублікаванымі на pravo.by, беларускія суды з 4 красавіка змогуць весці допыты праз відэаканферэнцыі. Разам з тым праз відэасувязь можна будзе прадставіць для апазнання асобаў і аб'екты. Раней удзел у судовых пасяджэннях праз відэаканферэнцыі быў дазволены толькі ў эканамічным (гаспадарчым) правасуддзі.

Сістэмы, якія вызначаюцца або забараняюцца да выкарыстання, не названыя, абы забяспечвалася «належная якасць малюнка і гуку». Імаверна, суды будуць выкарыстоўваць відэасувязь праз звычайныя мэсэнджары накшталт Skype ці Viber, мяркуе «Радыё Свабода».

Допыт праз відэасувязь дазваляецца ў выпадку, калі «афлайн-допыт» немагчымы - напрыклад, удзельнік працэсу не можа прыбыць паводле стану здароўя. Таксама дазваляецца ён тады, калі мэтазгодны для бяспекі ўдзельнікаў працэсу (тады можна мяняць знешнасць і голас), альбо калі пацярпелы ці сведка непаўналетнія. Таксама суд можа адмовіць у допыце праз відэасувязь, калі няма тэхнічнай магчымасці яго правесці або калі пасяджэнне закрытае. У выпадку, калі сувязь абрываецца, пасяджэнне могуць адкласці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках