The Washington Post: Самалёты з «Адмірала Кузняцова» і надалей будуць разбівацца
26- 6.12.2016, 14:01
- 10,791
Карабель не быў спраектаваны для інтэнсіўных вылетаў: гэта вельмі старое судна са састарэлымі тэхналогіямі.
Другая катастрофа расейскага вайсковага самалёта ля берагоў Сірыі менш чым за месяц у панядзелак прыцягнула асаблівую ўвагу да сур'ёзных праколаў у дэманстрацыі Масквой моцы сваіх ВМС у Міжземнамор'і, пішуць у The Washington Post карэспандэнты Дэвід Філіпаў і Эндру Рот (пераклад - inopressa.ru).
прайшоўшы праз Ла-Манш у кастрычніку. Але, са словаў аналітыкаў, ён не падыходзіць для развязання такой задачы, як забеспячэнне падтрымкі наземных войскаў падчас працяглага канфлікту», - гаворыцца ў артыкуле.
«Не падыходзіць ён і для задачы, якую меў на ўвазе прэзідэнт Уладзімір Пуцін, адпраўляючы карабель у Міжземнамор'е: забяспечваць прысутнасць расейскіх ВМС», - пішуць аўтары.
«Адмірал Кузняцоў» не быў спраектаваны для такіх задач, - адзначае расейскі вайсковы аглядальнік Аляксандр Гольц. - Гэта вельмі стары карабель з вельмі старымі тэхналогіямі. Ён не падыходзіць для інтэнсіўных вылетаў».
Гольц зрабіў гэты каментар пасля таго, як Міністэрства абароны Расеі заявіла ў панядзелак, што Су-33, які вяртаўся з баявога задання, упаў у Міжземнае мора пры спробе прызямліцца на палубу «Адмірала Кузняцова».
Журналісты нагадваюць пра катастрофу МіГ-29К у аналагічнай сітуацыі.
«Сірыйскі канфлікт - першы выпадак ужывання ў баявых умовах «Адмірала Кузняцова», у якога ўжо меўся «паслужны спіс» аварый на борце падчас вучэнняў, з таго часу, як ён быў спушчаны на ваду ў 1985 годзе», - гаворыцца ў артыкуле.
«У адрозненне ад сучасных авіяносцаў «Адмірал Кузняцоў» не абсталяваны сістэмай катапультавання, і размешчаныя на ім самалёты павінны ўзлятаць з месца стаянкі, што робіць узлёт і пасадку надзвычай небяспечнымі», - адзначаюць аўтары.
«Гэта вельмі напружаная, цяжкая, гераічная праца», - пракаментаваў апошні інцыдэнт прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адзначыўшы, што пілот не пацярпеў.
«Не чакайце, што Масква загадае «Адміралу Кузняцову» вяртацца дадому ў агляднай будучыні», - іранізуюць аўтары.