2 траўня 2024, Чацвер, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Наступная акцыя - у нядзелю, 28 лютага

39
Анатоль Лябедзька: Наступная акцыя - у нядзелю, 28 лютага
Анатоль Лябедзька
Фота: «Наша Ніва»

Сённяшнюю акцыю ўжо можна назваць невялікай перамогай прадпрымальнікаў.

Пра гэта charter97.org заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, каментуючы сённяшні мітынг прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску:

- Нягледзячы на абсалютна мярзотнае надвор'е, у якое добры гаспадар і сабаку на двор не выганіць, выйшла дзесьці 700 чалавек - гэта ўжо добра. У асноўным гэта зноў ІП з рэгіёнаў. Гэта сведчыць аб тым, што ў Менска ёсць пакуль яшчэ нявыкарыстаны патэнцыял.

Другі пазітыўны момант: калі міліцыя паспрабавала скласці пратаколы - людзі не далі гэтага зрабіць фізічна. Гэта ўжо маленькая перамога, бо міліцыя потым адступіла. Яны сышлі ў натоўп і не змаглі скласці пратаколы ў дачыненні да тых, хто ўзяў мегафон у рукі. Гэта вялікі плюс.

- На мітынгу прагучалі прапановы сабрацца не ў панядзелак, а ў нядзелю, 28 лютага. Чаму?

- Трэба вар'яваць магчымасці для пратэсту. Былі дзве плошчы ў панядзелак, а цяпер прапанавана сабрацца ў нядзелю, 28 лютага а 15 гадзіне. Гэта будзе больш камфортна і зручна для людзей, якія з'яўляюцца спажыўцамі тавараў і паслуг індывідуальных прадпрымальнікаў.

Тое, што адбудзецца трэцяя акцыя пратэсту ІП у цэнтры Менска - гэта таксама вельмі пазітыўна. Гэта азначае, што людзі перасталі баяцца. Можа, яны яшчэ не зусім гатовыя выйсці да адміністрацыі Лукашэнкі, але яны выходзяць у цэнтр Менска, і прастора свабоды становіцца ўсё большай.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках