12 кастрычнiка 2026, панядзелак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і Нарвегія падпісалі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве

Польшча і Нарвегія падпісалі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве
Фота: Adobe Stock

Прэм’ер Польшчы асабліва падкрэсліў адзінства Варшавы і Осла ў дачыненні да вайны ва Украіне.

Агульнае бачанне міжнароднай сітуацыі, неабходнасць салідарнасці паміж краінамі НАТА і паслядоўная падтрымка Украіны аб’ядноўваюць Польшчу і Нарвегію. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск па выніках падпісання ў Варшаве пагаднення аб стратэгічным партнёрстве паміж краінамі, перадае «Польскае радыё».

Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Дональд Туск асабліва падкрэсліў адзінства Варшавы і Осла ў дачыненні да вайны ва Украіне.

«У нас агульны погляд на геапалітычную сітуацыю, калі гаворка ідзе пра салідарнасць паміж краінамі НАТА і пра неабходнасць захавання максімальна цесных еўраатлантычных сувязяў. Еўропе патрэбная Амерыка, а Амерыцы патрэбная Еўропа. І мы займаем абсалютна аднолькавую пазіцыю ў пытанні паслядоўнай падтрымкі Украіны», — заявіў польскі прэм’ер.

Дональд Туск падкрэсліў, што для завяршэння канфлікту неабходныя дыпламатычныя намаганні, аднак Захад не павінен дэманстраваць слабасць перад Уладзімірам Пуціным. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «палякі не дазволяць, каб Украіна засталася сам-насам з расійскай агрэсіяй». Кіраўнік польскага ўрада дадаў, што захаванне адзінства краін Захаду і далейшая дапамога Кіеву застаюцца ключавымі ўмовамі забеспячэння бяспекі Еўропы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲