4 траўня 2024, Субота, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва: доўгі крок у еўразону

3
Літва: доўгі крок у еўразону
ФОТА: FOTOLIA.COM

Пераход на еўра не толькі ўмацаваў імідж Літвы як моцнай краіны заходняга свету, але і паўплываў на імідж літоўскага бізнэсу.

1 студзеня 2015 года Літва стала апошняй балтыйскім дзяржавай, пасля Эстоніі і Латвіі, якія адмовіліся ад сваёй валюты на карысць адзінай еўрапейскай - еўра. На пытанні карэспандэнта charter97.org у Вільні, якія змены адбыліся ў эканоміцы краіны, адказаў Жыльвінас Шыленас, прэзідэнт Літоўскага інстытута свабоднага рынку.

На думку экспэрта, хаця краіна паспяхова ўвяла еўра, усё ж такі, росту коштаў пазбегнуць не ўдалося. Шыленас сцвярджае, што, перш за ўсё кошты пачалі расці ў тых сектарах эканомікі, у якіх моцны чалавечы фактар, гэта значыць, там, дзе паслугі надаюць дробныя прадпрымальнікі і ў сектары забавак.

- Хоць даследаванні рынку і сярэднія індэксы коштаў тавараў паказваюць на тое, што кошты пасля ўводу еўра ў краіне практычна не выраслі, ёсць адно «але»... Варта зірнуць больш уважліва на тыя групы тавараў, кошты якіх да еўра былі маленькімі, або на кошты ў тых сектарах эканомікі (напрыклад, паслугі, квіткі ў кіно і гэтак далей - рэд.), дзе на іх фармаванне ўплываюць псіхалагічныя фактары, то сітуацыя можа быць некалькі іншай.

- І якой жа?

- Кошт таго ж умоўнага кубка кавы ў рэстарацыі, кавярні або велічыня чаявых вырасла. Напраўду ў таго, што нам здаецца невялікай сумай у еўра, быў значна меншы эквівалент у літах. Груба кажучы, кошты буйных тавараў засталіся на такім жа ўзроўні, больш даводзіцца плаціць за дробязі, за паслугі. Пакупнікі часта адзначаюць, што выраслі кошты на рынках - дробныя прадпрымальнікі акруглілі кошты пасля ўводу еўра.

Дзеля справядлівасці хацелася б адзначыць, што пакупнікі заўсёды скардзяцца на рост коштаў, як да ўводу еўра, так і цяпер. Самая звычайная чалавечая псіхалогія. Статыстычныя звесткі, аднак, сцвярджаюць, што ні вялікай інфляцыі, ні значнага росту коштаў няма.

- А вы сам як спажывец, што можаце сказаць пра кошты ў супермаркетах і кавярнях?

- Толькі тое, што ўжо паўтарыў. Там дзе на кошты ўплывае чалавечы фактар, яны пайшлі ўверх.

- Што змянілася ў эканоміцы краіны?

- Думаю што, перш за ўсё дзякуючы еўра міжнародныя фінансавыя рынкі больш добразычліва разглядаюць нашу краіну, што ў сваю чаргу азначае больш лёгкі доступ да крэдытаў. Пераход на еўра не толькі ўмацаваў імідж Літвы як моцнай краіны заходняга свету, але і паўплываў на імідж літоўскага бізнэсу.

- Крытыкі пагаворваюць аб тым, што ўвайшоўшы ў еўразону, краіна адмовілася ад інструментаў уплыву, у выпадку крызісу, на курс уласнай валюты.

- Гэта не зусім праўда. Урад адмовіўся ад такога кшталту манетарнай палітыкі ў 1994 годзе, калі наважыў пагадзіцца на фіксаваны курс літа і даляра. А пазней зафіксаваць курс літа да еўра. Так што крытыкі не толькі згушчаюць фарбы, але і перакручваюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках