28 лiстапада 2026, Субота, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гатуецца ноўства па вадзіцельскіх правах у Беларусі

Гатуецца ноўства па вадзіцельскіх правах у Беларусі

Яно датычыцца замены дакумента.

Да канца 2027 года аўтамабілісты змогуць атрымаць новае вадзіцельскае пасведчанне па пошце, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкоў.

ДАІ плануе ў 2027 годзе максімальна перавесці свае адміністрацыйныя працэдуры ў лічбавы фармат.

Да канца наступнага года вадзіцелі змогуць абмяняць свае пасведчанні і атрымаць новыя па пошце. Затым з’явіцца магчымасць пастаноўкі аўтамабіля на ўлік і зняцця з уліку. Уладальнік транспартнага сродку прыедзе ў ДАІ толькі па гатовыя нумарныя знакі, дакументы і тэхнічны пашпарт.

Нагадаем, з 1 студзеня 2026 года частка паслуг ДАІ даступная праз партал «Е-Паслуга». Там можна дыстанцыйна падаць заяву на абмен вадзіцельскага пасведчання, на выдачу новага замест страчанага або скрадзенага, а таксама на замену правоў савецкага ўзору, пісала «Слава працы». Для гэтага патрэбна ID-картка або электронны лічбавы подпіс. Скарыстацца паслугай змогуць толькі вадзіцелі, чые звесткі ёсць у базах ДАІ і якія не пазбаўленыя правоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲