Зорка «Кадэтаў» паплаціўся за падтрымку Пуціна
- 28.11.2026, 12:40
- 1,520
Ва Украіне заняліся акцёрам.
Расійскі акцёр Арыстарх Венес, вядомы публіцы па серыяле «Кадэцтва», унесены ў Пералік асоб, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны. Адпаведнае рашэнне Нацыянальная рада па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання прыняла 26 лістапада пасля маніторынгу медыяпрасторы, паведамляецца на сайце рэгулятарнага органа, піша «Главред».

У ведамстве ўстанавілі, што акцёр стаў тварам пуцінскай прапаганды, падтрымлівае расійскіх акупантаў і незаконна наведвае часова акупаваныя тэрыторыі Украіны. У прыватнасці, Венес сыграў адну з ключавых роляў у прапагандысцкім міні-серыяле «20/22», здымкі якога праходзілі ў захопленым Марыупалі, а прэм’ера адбылася ў 2024 годзе на «Першым канале».

Акрамя таго, рэгулятар зафіксаваў публічныя выказванні акцёра, у якіх ён хваліўся паездкамі ў так званыя «ЛДНР» і фактычна адмаўляў тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
«Паехаў на далучэнне «ДНР», «ЛНР» да Расіі. Гэта ўвогуле дзіўна. То-бок я прыязджаў у самапрагалошаныя народныя рэспублікі, а з’язджаў ужо з Расіі», — заяўляў раней Венес.
Таксама ў 2024 годзе акцёр узяў удзел у «Форуме моладзі Данбаса» ў акупаваным Бердзянску Запарожскай вобласці, дзе заклікаў працаваць дзеля «перамогі РФ» і распавядаў пра «глыбокую эмацыйную сувязь» з рэгіёнам. Акрамя гэтага, Венес рэгулярна збірае дапамогу для расійскіх вайскоўцаў, героізуе іх дзеянні і публічна апраўдвае ўзброеную агрэсію супраць Украіны.

Нагадаем, шырокую вядомасць Арыстарх Венес атрымаў у 2000-я гады дзякуючы ролі сувораўца Іллі Сухомліна ў серыялах «Кадэцтва» і «Крамлёўскія курсанты». Ён таксама здымаўся ў праектах «Аднакласнікі», «Карпаратыў», «Пятніца» і «Водаварот».