Апублікаваныя перамовы турэцкіх мяцежнікаў
3- 25.07.2016, 9:43
- 4,254
Экспэрты Bellingcat апублікавалі перамовы турэцкіх мяцежнікаў у мэсэнджар WhatsApp у ноч няўдалага вайсковага перавароту 16 ліпеня.
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе арганізацыі.
Bellingcat даследаваў дзве крыніцы. Першае - перамовы мяцежнікаў у мэсэнджары WhatsApp, другое - 21 фота прадастаўлена журналістамі Al Jazeera Türk і Selahattin Günday, паведамляе «Кореспондент».
Як паведамляецца, адзін з арганізатараў бунту, маёр Чэлебіоглу, стварыў у мэсэнджары WhatsApp спецыяльную групу, якую назваў "Yurtta sulh" (Мір у доме), выкарыстаўшы вядомы выраз першага прэзідэнта Турцыі Мустафы Кемаля "Мір у доме, мір ва ўсім свеце".
Пасля ён дадаў да групы шэраг людзей, якія абменьваліся ў мэсэнджары паведамленнямі, а маёр перадаваў інфармацыю ў штаб кватэру мяцежнікаў у Анкары. Такім чынам, у групу ўвайшлі высокапастаўленыя вайскоўцы чыноўнікі, у асноўным з турэцкіх сухапутных войскаў, у тым ліку два брыгадзіры і адзінаццаць палкоўнікаў.
Паводле звестак экспэртаў, у мецяжы бралі ўдзел пяць палкоў вайскоўцаў, прынамсі тры з якіх былі часткай корпуса NATO.
У паведамленнях часта запытвалася падтрымка з паветра, у тым ліку з прапановай нанесці ўдар па Басфорскім мосце.
Некаторыя сябры групы мяцежнікаў былі дададзеныя ў адрасную кнігу тэлефона, з якога Bellingcat і атрымаў гэтыя перамовы. У большасці выпадкаў там пазначаны імёны і воінскія званні, іншыя - рана ці позна таксама могуць быць ідэнтыфікаваныя паводле звестак, якія ёсць у сетцы.
Такім чынам, экспэрты склалі спіс высокапастаўленых вайскоўцаў, якія паспрабавалі здзейсніць пераварот.
З перамоваў мяцежнікаў становіцца зразумелым, што яны планавалі захапіць адразу вялікую колькасць лакацый у Турцыі. Сярод іх Басфорскі мост, плошча Таксім, міжнародныя аэрапорты, штаб кватэра паліцыі ў Стамбуле, Стамбульскай фондавай біржы, турэцкая тэлерадыёкампанія і іншае.
Нагадаем, што пасля спробы перавароту 16 ліпеня турэцкія ўлады правялі серыю масавых арыштаў і звальненняў у сілавых структурах і ўвялі забарону на выезд за мяжу для дзяржслужбоўцаў.
Маштабным чысткам падвергнутыя навучальныя і навуковыя ўстановы, з якіх звольненыя дзясяткі тысяч супрацоўнікаў.