26 красавiка 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Камітэта нацыянальнай бяспекі Літвы: з Беларусі ляцяць дроны з кантрабандай

10
Кіраўнік Камітэта нацыянальнай бяспекі Літвы: з Беларусі ляцяць дроны з кантрабандай
Артурас Паўлаўскас
ФОТА: BALTICTIMES.COM

Паветраную прастору Літвы часта парушаюць запусканыя з боку Беларусі беспілотныя самалёты.

Некаторымі з іх кіруюць кантрабандысты, сцвярджае кіраўнік парламенцкага Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны (КНБА) Літвы Артурас Паўлаўскас.

"Такіх парушэнняў сапраўды фіксуецца багата, калі беспілотнікі пералятаюць мяжу, лётаюць нейкія кантрабандысты. Гэта ўжо амаль штодзённасць", - заявіў ён агенцтву BNS (пераклад - Інтэрфакс).

МЗС Літвы ў пятніцу паведаміў пра тое, што самалёт, які ляцеў з Беларусі, у чацвер парушыў паветраную прастору Літвы ў раёне Лоздзееўскага самакіравання.

У сувязі з гэтым інцыдэнтам у МЗС быў выкліканы пасол Беларусі, ад якога запатрабавалі тлумачэнняў і захадаў, каб такое не паўтарылася.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках