Аб’ём распродажу на рынку крыптавалют перавысіў $2 млрд за суткі
- 15.11.2026, 18:39
Крыптавалюты імкліва таннеюць.
За 24 гадзіны аб’ём ліквідацый на рынках крыптавалют дасягнуў $2,058 млрд. Пра гэта піша Binance News.
Усяго былі ліквідаваныя пазіцыі 329 тыс. трэйдараў.
Ліквідацыя адбываецца ў умовах зніжэння курсаў асноўных крыптавалют. Як піша партал Tockenpost, агульная капіталізацыя рынку крыптавалют знізілася за 24 гадзіны амаль на 5%, да $2,23 трлн. Біткойн патаннеў на 3,12%, Ethereum — на 4,52%.