Фотафакт: пры рамонце дарогі ў Гомелі пад асфальт закаталі люкі
6- 27.08.2016, 13:03
- 5,910
Гамельчукі паскардзіліся ў гарвыканкам на якасць працаў.
На СМС-лінію 142 Гомельскага гарвыканкама нядаўна паступіла паведамленне:
– На вуліцы 1-я Навалюбенская адбываецца ўкладка асфальтавага пакрыцця. Якасць працы жудасная. Па частцы вуліцы праходзіць прыватная каналізацыя, і ўсе люкі закрылі гэтым пакрыццём. Пры чыстцы каналізацыі хто будзе шукаць гэтыя люкі?
Гарвыканкам апублікаваў афіцыйны адказ, піша kp.by.
– Паводле пытання выключэння магчымасці доступу да падземных інжынерных збудаванняў (калодзежам) па вул. 1-я Навалюбенская накіраваны ліст пра магчымасць прыняцця мераў у КВУП «Гомельская гарадская ЖКГ». Гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі да 2016/09/15, – гаворыцца ў адказе.