29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Морква для Сігала цаною $150 тысяч

8
Морква для Сігала цаною $150 тысяч

Эмоцыі вакол нядаўняга прыезду ў Беларусь Стывена Сігала дагэтуль не ўлягуцца.

Што трэба зрабіць, каб арганізаваць прыезд зоркі сусветнага ўзроўню - на дзелавое мерапрыемства, бізнэс-падзею або карпаратыў у беларускую кампанію?

Стывен Сігал прыехаў на запрашэнне кампаніі Wargaming. Ён наведаў яе менскі офіс у якасці экспэрта і кансультанта ў гераічных бітвах у гульні World of Warships.

Сігал пабываў таксама ў офісе кампаніі Dana Holdings, якая будуе ў Менску шматфункцыянальны комплекс «Маяк Менска» і раён Minsk World. Пасля гэтага былі апублікаваныя заявы Сігала пра тое, што ён забраніраваў у адным з жылых дамоў «Маяк Менска» ўвесь паверх.

Падрабязнасці прыезду знакамітасці імгненна абляцелі беларускія СМІ, блогі, сацсетку. І не дзіўна: мала хто з беларускіх кампаній запрашае зорак сусветнага ўзроўню для дзелавых мэтаў, піша «Беларускі партызан».

Колькі каштуе запрасіць зорку

Сайты event-агенцтваў і прадусарскіх кампаній распавядаюць, што запрасіць сёння можна практычна любую зорку:

На святы (карпаратывы, цім-білдынг)

Дзелавыя мерапрыемствы (трэнінгі, бізнэс-семінары)

Для рэалізацыі нестандартных пастаноў (віншаванні кліентаў)

Для ўдзелу ў PR-кампаніях

У якасці штатнага/няштатнага супрацоўніка

На амерыканскіх сайтах можна знайсці, колькі каштуе выступ вядомых спікераў, матывацыйных выступоўцаў і прадпрымальнікаў. Вось, напрыклад, мінімальныя ганарары, за якія гэтыя персоны гатовыя выступіць у ЗША (паводле звестак агенцтва Celebrity Talent International, якое займаецца замовай знакамітасцяў).

Стывен Сігал: $75-150 тыс.

Стыў Вазняк: вынаходнік, праграміст, сузаснавальнік карпарацыі Apple: $75-150 тыс.

Марк Цукербэрг: праграміст, інвестар, адзін з заснавальнікаў і СЕО Facebook $150-300 тыс.

Пол Ален: інвестар, мільярдэр, сузаснавальнік Microsoft: $150-300 тыс.

Рычард Брэнсан: інвестар, мільярдэр, заснавальнік групы кампаній Virgin: $150-300 тыс.

Говард Шульц: мільярдэр, старшыня рады дырэктараў і CEO сеткі кавярняў Starbucks: $150-300 тыс.

Ілона Маск: вынаходнік, інвестар. Заснавальнік кампаній SpaceX і X.com, генеральны дырэктар і кіраўнік рады дырэктараў Tesla Motors: $150-300 тыс.

Для параўнання: адны з самых высокіх ганарараў зорак шоў-бізнэсу, паводле звестак сайта кампаніі РУ-КАНЦЭРТ:

Зразумела, што канчатковыя сумы ганарараў індывідуальныя і залежаць не толькі ад спецыфікі мерапрыемства і яго працягласці, але і ад іншых фактараў. Вось некалькі з іх: (звесткі рэсурсу zakazartistov.com):

Што трэба ведаць, каб запрасіць зорку на бізнэс-мерапрыемствы

Пра гэта мы запыталіся ў кіраўнікоў беларускіх кампаній, якія займаюцца арганізацыяй гастроляў і канцэртаў. Вось два меркаванні.

Максім Берын, заснавальнік і прадусар кампаніі «Берын Арт Мэнэджмант»

Магчымасць прывезці тую ці іншую зорку заўсёды залежыць ад шэрагу фактараў. У першую чаргу гэта тэрміны і бюджэт:

- Дата вашага мерапрыемства павінна ўпісвацца ў графік зоркі

- Важную ролю адыгрывае і месца правядзення. Бывае, што знакамітасць адмаўляецца, бо не падыходзіць пляцоўка

З кім трэба звязвацца. У аднаго і таго ж артыста (бізнэс-трэнера, спікера) можа быць некалькі агентаў. Але заўсёды ёсць асноўны. Калі кампанія працуе з ім першы раз, то часам ёй можа спатрэбіцца час, каб сябе зарэкамендаваць. Падчас перамоў абмяркоўваюцца ўсе ўмовы: фінансавыя, бытавыя і гэтак далей. У кожнага з бакоў ёсць свае абавязанні і ступень адказнасці.

Бок, які запрашае адказвае за выкананне бытавога і тэхнічнага райдэра. А таксама за тое, каб нішто не перашкаджала якаснаму выступу.

Этапы перамоў. Сам працэс перамоваў даволі банальны. У залежнасці ад зацікаўленасці, яны могуць быць як вельмі кароткімі, так і доўжыцца да 6 месяцаў-года. Усё залежыць ад умення і магчымасці бакоў ісці на кампраміс. А таксама ад маштабаў мерапрыемства.

- Калі мы гаворым, напрыклад, пра сольны канцэрт у рамках тура, то старанна прадумваецца лагістыка, агаворваюцца ўсе дэталі і гэтак далей, на гэта, як правіла, сыходзіць некалькі месяцаў

- Калі гаварыць пра адзін выступ на прыватным мерапрыемстве, то звычайна перамовы праходзяць хутчэй

Галоўнае, каб артысту падыходзіла дата, і яго ганарар упісваўся ў ваш бюджэт. Не сакрэт, што ганарары..

- Узроўні зорак. Перш за ўсё варта іх адрозніваць. Калі мы гаворым пра расейскую зорку, напрыклад, Сяргея Лазарава, то ў яго ёсць сайт, дзе пазначаны кантактныя нумары яго мэнэджара.

Калі зорка працуе з прадусарскім цэнтрам, а не самастойна, то кантактныя нумары трэба шукаць на сайце цэнтра.

Стывен Сігал - гэта суперзорка Галівуду. І там усё па-іншаму. Вядома, у яго ёсць сайт, але не факт, што там паказаны неабходны нумар.

І ў такім выпадку неабходна папрацаваць над тым, каб такі кантакт знайсці.

Самы распаўсюджаны варыянт - гэта калі ў цябе ўжо ёсць рэпутацыя і напрацаваныя сувязі. Тады людзі заўсёды дапамогуць. Тады ты можаш патэлефанаваць камусьці, каго ведаеш добра, і з яго дапамогай знайсці неабходную інфармацыю. У бізнэсе, як і ў жыцці, сапраўды працуе правіла «шасці поціскаў рукі».

Чаму знакамітасць можа адмовіць. Вельмі часта знакамітасць у адказ на запрашэнне задае пытанні а-ля «з кім вы працавалі раней", "што арганізоўвалі». І часцяком, калі ваш досвед здасца яму недастатковым - гэта стане асноўным аргументам для адмовы.

Узгадненне. Абмяркоўваюцца мерапрыемства, на якое запрашаюць знакамітасць, дата і месца правядзення і ўмовы, на якіх такое мерапрыемства можна правесці. Усё гэта механічная работа, паэтапнае выкананне пастаўленых задач.

Райдэр у кожнага індывідуальны і можа змяняцца ў залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі. Хтосьці можа папрасіць проста VIP-выхад з аэрапорта, а камусьці спатрэбіцца асабісты самалёт. У выпадку з Сігалам мы разумеем, што гэта быў не проста прыезд. Мы бачылі ўзровень наведвальных ім сустрэч і мерапрыемстваў. І вызначыць дакладныя ўмовы і мэты прыезду ў такім выпадку вельмі і вельмі складана.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках