26 красавiка 2024, Пятніца, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны не з'яўляецца на публіцы

67
Міністр абароны не з'яўляецца на публіцы
АНДРЭЙ РАЎКОЎ
ФОТА: БЕЛТА

Андрэй Раўкоў адсутнічаў на нарадзе сілавікоў у Лукашэнкі.

Сёння Лукашэнка правёў нараду з сілавым блокам. У выніку ад пасад было адхіленае ўсё кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтра на чале з начальнікам ААЦ Сяргеем Шпегуном.

Спецыяльная камісія, якая расследавала дзейнасць ААЦ, падала дыктатару факты, да поўнай праверкі якіх кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтра не будзе займаць свае пасады.

Паведамляецца, што сярод іншага разглядаўся факт гібелі жаўнера тэрміновай службы ў вайсковай частцы ў Печах пад Барысавам.

Характэрна, піша nn.by, што на нарадзе адсутнічаў міністр абароны Андрэй Раўкоў. Пра гэта можна меркаваць з відэа- і фотаматэрыялаў, якія змешчаны ў дзяржаўных СМІ. Атрымаць каментар у прэс-службе Мінабароны не ўдалося.

На сайце zvarot.by прадаўжаецца збор подпісаў за адстаўку міністра абароны Раўкова. За два дні падпісалі больш за 9 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках