27 красавiка 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не хачу жыць жыццём лоха!

26
Не хачу жыць жыццём лоха!

Беларусы рыхтуюцца да Маршу.

Сёння, 21 кастрычніка, а 14-00 на Кастрычніцкай плошчы Менску пройдзе Марш абураных беларусаў 2.0. Арганізатар акцыі - Беларускі Нацыянальны Кангрэс - заклікаў беларусаў выйсці на вуліцы і выказаць свой пратэст супраць новых пабораў, росту коштаў і камунальных паслуг, дамагчыся канчатковага скасавання скандальнага дэкрэту аб «дармаедах», а таксама выступіць супраць самавольства ў войску.

Як беларусы рыхтуюцца да акцыі - у каментарах чытачоў Charter97.org.

Я - КАК КАЖДЫЙ!

Не сторонник революций!

Не сторонник разрушений!

Я приветствую развитье,

Конструктивные решенья!

Но, коль тупят с «эволюцией»,

А свобода только снится?...

Да! Пусть грянет революция!

Пусть «система» - упразднится!

Пусть тревожно мне и страшно -

НЕ ХОЧУ ЖИТЬ ЖИЗНЬЮ ЛОХА!

Знаю я! И это важно:

Я - ВЕРШИТЕЛЬ! Я — ЭПОХА!

«Хопіць баяцца, пара супраціўляцца!!!»

«Вось менавіта - трэба вучыцца ва ўкраінцаў згуртаванасці, салідарнасці. Я памятаю, калі Майдан стаяў і змагаўся - людзі з усёй Украіны прыносілі і грошы і ўсё неабходнае для барацьбы, вёскі, пасёлкі збіралі сродкі і прыносілі на Майдан... Таму што ва ЎСІХ было жаданне скончыць са злачыннай бандай Януковіча і здабыць Свабоду, шлях у Еўропу. Многія не баяліся за сваё жыццё, бо жыццём такое назваць было цяжка... Слава Украіне! Героям Слава (Нябеснай Сотні)! Жыве Беларусь!»

«Прачынайся народ! А то праспіш сваё жыццё і жыццё сваіх дзяцей і ўнукаў».

«Два не выключных выпадкі, якія кажуць што народ прачынаецца, народ пачынае яднацца. Хоць бы ў рамках салідарнасці. Згуба хлопчыка ў Пушчы і смерць салдата ў Печах. У нас і раней дзеці знікалі. І салдаты гінулі. Знаёмыя дзівяцца рэакцыі народа. Усё гэта раней адбывалася, а тут усіх неяк аб'яднала вакол бяды. Людзі пачалі выказваць свае думкі з нагоды дзедаўшчыны. Усплылі іншыя выпадкі. Таму што жыць стала немагчыма. Ужо ўсё абурае. Многім не стае на танную ежу».

«Разам мы сіла!»

«Нас не запалохаць, не падмануць як лохаў.

Мы прачнуліся, мы ачунялі патроху.

Згубілі мы много часу, але Вы нас дасталі.

Нашы нервовыя клеткі ад абурэння паўсталі.

Плячом да пляча ўстанем, мы будзем сілай.

Для Вас, лукашысты, гэта стане канцом і магілай.

Беларус беларусу павінен быць братам і сябрам.

Лукашысты, будзьце Вы ўсім народам пракляты.

Увесь свет ідзе да прагрэсу і шчасця.

А лукашысты вядуць нас да згубы, да няшчасця.

Мы 21-га выйдзем і будзем моцнымі.

Брат да брата будзем ўсе роднымі.

Наша мара быць вольнымі ў сваім доме.

Ліха наш народ адчуў у поўным аб'ёме.

Таму ўсе павінны адзіныя быць, зрынуць тырана.

Трэба выратаваць Беларусь ад гэтага барана».

«Беларусы маюць права на рэвалюцыю, таму што ўладная банда не жадае слухаць грамадзян краіны».

«Пасля змены ўлады ўсіх чыноўнікаў незалежна ад рангу перавесці на пенсію, якую цяпер атрымліваюць пенсіянеры. Скасаваць усе льготы для іх, абкласці падаткам на раскошу, а некаторых і на нары. Што заслужылі, тое і атрымаць павінны за сваю бяздзейнасць. За знявагу Канстытуцыі - пажыццёвы тэрмін. Хопіць з імі цацкацца. Як яны да народу - так і народ павінен да іх. Без усякага жалю. Сустракаемся 21 кастрычніка на плошчы сваіх гарадоў і вёсак. І да поўнай Перамогі».

«2017/10/21. Марш на Дразды!»

«Лукашызм асуджаны. Гэта разумее ўжо амаль кожны. Крыху раней або крыху (зусім трохі) пазней - але мы станем сведкамі, як дзясяткі лукашэнкаўцаў будуць паказальна судзіць. Суды гэтыя будуць працягвацца доўга, назіраць за імі будзе вельмі прыемна. А жыццё паступова наладзіцца. Мы ж усё-такі людзі».

«Абвяшчаю вялікі суботнік на Кастрычніцкай, вазьму і граблі і вілы, навядзём парадак у нашай краіне!»

«Час вярнуць сабе тое, што нам належыць!»

«На Марш трэба выходзіць, каб скінуць гэтых гадаў».

«Мамы! Давайце аб'ядноўвацца! Ратаваць нашых хлопчыкаў! Інакш гэтыя пачвары пазабіваюць нашых дзяцей».

«Прычым тут дэкрэт нумар 3?! Ну скасуюць яго, прыдумаюць нумар 4, 5, 6 – яшчэ больш неадэкватныя, чым нумар 3! Выходзіць трэба з адным патрабаваннем - адстаўка Лукашэнкі! Усім відавочна, што просты вясковы хлопец даўно ўжо зажраўся і абарзеў, уявіў сябе нейкім царом, прызначыў усюды сваіх апрычнікаў і кіруе гвалтам! Чалавек разваліў у краіне эканоміку, разбурыў сістэму ўлады, зрабіўшы яе па сутнасці адзінаасобнай, заграз у амаральнасці і страціў апошнія рэшткі сораму, сумлення і годнасці! Дык які ж дэкрэт?!!! Усім відавочна, што патрабаванне павінна быць адно - безумоўная адстаўка!»

«Па напалу ў сацыяльных сетках відаць, што будзе ўжо не Марш абураных беларусаў, а Марш раз'ятраных беларусаў!»

«Толькі Майдан!!»

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках