19 красавiка 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомель прыедзе пераемніца маці Тэрэзы

9
У Гомель прыедзе пераемніца маці Тэрэзы

Марыя Прэм Пэрык наведае з візітам Беларусь.

У Гомель 11 снежня прыедзе сястра Марыя Прэм Пэрык – генеральная настаяцельніца Кангрэгацыі місіянерак любові – каталіцкай манаскай супольнасці, заснаванай св. маці Тэрэзай з Калькуты, цяперашняя спадчынніца святой, якая ўзначальвае кангрэгацыю з 2009 года, піша krynica.info.

64-гадовая немка с. Марыя Прэм Пэрык – трэцяя генеральная настаяцельніца пасля святой маці Тэрэзы і сястры Нірмалы Джош з Індыі.

У Гомелі, дзе працуюць сёстры з Кангрэгацыі місіянерак любові, госця будзе два дні. «Сястра прыязджае, каб пабыць разам з намі, каб паглядзець, што мы тут робім, і проста пазнаёміцца. Дзве з нашых манашак яшчэ ніколі не сустракаліся з генеральнай маці. Гэтыя дні разам з ёй будзем праводзіць толькі ў нашым доме, для экскурсій па горадзе не будзе магчымасці. Маці прыязджае, каб надаць кожнай з нас час», – апавядае старэйшая сястра гомельскай супольнасці Рамана Марыя Корч, паведамляе Ватыканскае Радыё.

У гомельскім Доме міласэрнасці – адзіным у Беларусі месцы знаходжання сясцёр маці Тэрэзы – больш за 20 гадоў служаць манашкі з розных краінаў свету: Індыі, Польшчы, Філіпінаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках