10 жнiўня 2026, панядзелак, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўны дэпартамент ЗША: Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека - «ліхтарня надзеі»

3
Дзяржаўны дэпартамент ЗША: Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека - «ліхтарня надзеі»

У Дзень правоў чалавека Дзяржаўны дэпартамент ЗША выступіў з заявай.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША выступіў з заявай з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека. 69 гадоў таму, 10 снежня, Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Гэты міжнародны дакумент быў закліканы спрыяць павазе чалавечай годнасці, роўных і неад'емных правоў усіх людзей. У Дэкларацыі замацавана, што павага да правоў чалавека - гэта падмурак вольнасці, справядлівасці і супакою, перадае «Радио Свобода».

Для тых, хто апынуўся на чужыне, ратуючыся ад канфліктаў, хто змагаецца супраць рэпрэсіўных урадаў або эксплуатуецца дзеля выгады іншых, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека застаецца "ліхтарняй надзеі", гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце замежнапалітычнага міністэрства ЗША. Правы чалавека і дэмакратыю ў Вашынгтоне ўважаюць за прыярытэт замежнай палітыкі ЗША.

Адзначаючы Міжнародны дзень правоў чалавека, ЗША пацвярджаюць сваю прыхільнасць асноўным вартасцям дэмакратыі і абароне правоў чалавека, свабоды і годнасці ўсіх людзей. Злучаныя Штаты заклікаюць усе дзяржавы выконваць тэзісы Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і аднолькава ўжываць іх для ўсіх. Свет будзе бяспечнейшы, калі кожны чалавек зможа ў поўнай меры рэалізаваць сябе, а кожная дзяржава будзе вольная ад тыраніі. З гэтай заявай выступіў 10 снежня дзяржаўны дэпартамент ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках