25 красавiка 2024, Чацвер, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяэкспэрты: Новай ракетай Ілан Маск дасць рады «Раскосмасу»

19
Авіяэкспэрты: Новай ракетай Ілан Маск дасць рады «Раскосмасу»
Ілюстрацыйнае фота

Новая ракета Маска ўзніме ў два разы больш, чым найлепшая расейская ракета

Новая ракета-носьбіт Falcon Heavy амэрыканскай кампаніі SpaceX стане самай магутнай ракетай сучаснасці. Пра гэта распавёў расейскі авіяэкспэрт Вадзім Лукашэвіч на сваёй старонцы ў Facebook, піша Гордон.

"Дастаткова сказаць, што Falcon Heavy здольная ўзняць больш чым у два разы большы цяжар (больш за 50 тон на нізкую арбіту), чым самая магутная расейская ракета" Ангара-А5". У гісторыі касманаўтыкі былі толькі тры ракеты, што перасягалі Falcon Heavy - гэта амэрыканскі Saturn-5, які дастаўляў амэрыканскіх астранаўтаў на Месяц, і савецкія Н-1 (прызначалася для высадкі аднаго касманаўта на Месяц, было чатыры няўдалыя старты), і "Энэргія" (два паспяховыя старты, другі раз - з "Буранам")", - паведаміў экспэрт.

Ён падкрэсліў, што на сённяшні дзень новая ракета, старт якой анансаваў кіраўнік SpaceX Ілан Маск, будзе самай магутнай з цяпер лятучых.

"Гэтым стартам амэрыканскі прыватнік "дасць рады" і свайму NASA, і нашаму "Раскосмасу". Вось толькі NASA праз некалькі гадоў "адквітаецца", адправіўшы яшчэ больш магутны носьбіт SLS (распрацоўка выйшла на стадыю выпрабаванняў "жалеза"), а мы нават у агляднай перспектыве адказаць нічым не зможам. Ну, хіба што чарговай дэмагогіяй Рагозіна (віцэ-прэм'ер Расеі Дзмітрый Рагозін - заўвага)", - падрахаваў Лукашэвіч.

2 снежня Маск паведаміў, што SpaceX плануе ў студзені 2018 года адправіць з мыса Канавэрал сваю новую распрацоўку - ракету цяжкага класа Falcon Heavy, "карысным цяжарам" якой стане ягоны электрамабіль Tesla Roadster вішнёвага колеру.

SpaceX - амэрыканская кампанія, заснаваная ў 2002 годзе Маскам з мэтай скараціць выдаткі на палёты ў космас і адкрыць шлях да каланізацыі Марса. Кампанія распрацавала ракеты-носьбіты Falcon 1 і Falcon 9, а таксама касмічны карабель Dragon.

У 2018 годзе кампанія мерыцца павялічыць колькасць стартаў прыкладна на 50%.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках