26 красавiка 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе беларусам правесці калядныя канікулы за $150

4
Дзе беларусам правесці калядныя канікулы за $150

Выбар тураў для тых, хто марыць адсвяткаваць Новы год ці Каляды за мяжой, даволі шырокі.

Intex-press высветліла, куды можна адправіцца на калядныя ці навагоднія святы, калі ў кішэні ўсяго 300 рублёў.

Выбар тураў для тых, хто марыць адсвяткаваць Новы год ці Каляды за мяжой, даволі шырокі. Варта было журналістам зайсці ў турагенцтва і заікнуцца, што мараць правесці святы не дома, тут жа сыпаўся вал прапаноў: Вена, Фінляндыя, Турцыя, Індыя. Але як толькі журналісты агучвалі свой бюджэт, сітуацыя рэзка змянялася.

Супрацоўнікі некаторых турагенцтваў змаўкалі і здзіўлена разглядалі. Адна адразу заявіла:

- За гэтую суму вы нікуды не паедзеце. Гэтых грошай мала. Цяпер туры ў тую ж Украіну і Расею каштуюць больш.

Але ў большасці фірмаў супрацоўніцы хутка прыходзілі ў сябе і пачыналі падшукваць прыдатныя туры. Высветлілася, што нават на 300 рублёў у разліку на аднаго чалавека можна зладзіць сабе навагоднія вакацыі.

Няма візы - едзем ва Украіну

Для тых, у каго няма шэнгенскай візы, шлях адзін - суседняя Украіна. Кошт тураў у Карпаты або ў Львоў вар'іруецца ў межах 95-100 даляраў плюс турыстычны збор сумаю 45-50 рублёў.

Падарожжа на аўтобусе разлічанае на пяць дзён з двума начнымі пераездамі. Дадаткова прыйдзецца трохі выдаткавацца. Напрыклад, уваход у тэрмальны комплекс «Косунь» у Карпатах каштуе 7 рублёў, у такую ж суму абыдзецца дэгустацыя малочных вінаў «Шарданэ».

У адным з баранавіцкіх турагенцтваў паведамілі, што за 300 рублёў можна было б з'ездзіць у Санкт-Пецярбург. Але ўжо занадта позна: на калядныя і навагоднія святы ўсе месцы забраніраваны.

Дарэчы

Пры падборы тура абавязкова ўдакладняйце, што ў яго ўваходзіць і за што давядзецца плаціць дадаткова. Пацікаўцеся таксама, адкуль адпраўляецца аўтобус з турыстамі (звычайна з Менска) і ці не робіць ён прыпынак у Баранавічах. У некаторых выпадках удаецца дамовіцца і зэканоміць на паездку ў Менск.

Калядная Прага ці падарожжа на пароме

Выбар тураў для тых, у каго ёсць віза, трохі шырэйшы. На бюджэт у 300 рублёў турагенцтвы прапануюць Чэхію і Польшчу.

Адзін з самых папулярных маршрутаў - Прага. Цана - ад 105 да 145 еўраў. Дадаткова - 45 рублёў турыстычнага збору. Заезд да замка Вышаград, у Карлавы Вары або Чэшскі Штэрнбэрг - таксама за дадатковую плату. Але заказваць такія паездкі трэба загадзя. Тура за 105 еўраў, які разам з дадатковымі выдаткамі як раз «упісаўся» бы ў мой бюджэт, ужо не было.

Прапанавалі на выбар і тры туры ў Польшчу. Кошт вар'іраваўся ад 75 еўра да 100 еўраў плюс 45-59 рублёў турыстычнага збору.

Яшчэ адзін тур, які практычна каштуе 300 рублёў, - гэта Талін - Стакгольм - Рыга, з пераправай на пароме па маршруце «Стакгольм - Рыга». Пражыванне ў чатырохмясцовай каюце В класа каштуе ад 120 еўра (275 рублёў), дадаткова трэба заплаціць 45 рублёў турыстычнага збору. Прапанова, вядома, павабная. Але застаешся без сняданку і вячэры, так як харчаванне на пароме - за дадатковую плату. Толькі сняданак каштуе 11,5 еўра.

З Егіптам пачакайце

Паводле звестак на 27-28 кастрычніка, за адпачынак у Егіпце ў навагоднія і калядныя святы давядзецца выкласці мінімум 750 даляраў на аднаго чалавека. Але супрацоўнік аднаго з баранавіцкіх турагенцтваў раіць не скідаць Егіпет з рахункаў. З яго слоў, нярэдка бліжэй да навагодніх святаў на туры ў гэтую краіну з'яўляюцца зніжкі і бонусы, і паехаць да мора можна значна танней.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках