22 траўня 2026, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: каровы могуць распазнаваць людзей па тварах

Навукоўцы: каровы могуць распазнаваць людзей па тварах

Таксама каровы здольныя адрозніваць галасы людзей.

Навукоўцы з Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Універсітэта Тура высветлілі, што каровы здольныя пазнаваць людзей не толькі па знешнасці, але і па голасе. Даследаванне апублікавана ў часопісе PLOS One.

Аўтары працы вывучылі паводзіны 32 кароў галштынскай пароды — адной з самых распаўсюджаных малочных парод у свеце. Жывёлам спачатку паказвалі відэазапісы знаёмых і незнаёмых мужчын без гуку, а затым з гукавым суправаджэннем.

Падчас першага этапу эксперыменту каровы даўжэй глядзелі на незнаёмыя твары, што, на думку даследчыкаў, сведчыць пра здольнасць адрозніваць людзей і пазнаваць ужо знаёмага чалавека. На другім этапе навукоўцы ўключалі відэа разам з аўдыязапісам. Мужчыны вымаўлялі аднолькавую фразы, а даследчыкі адсочвалі працягласць погляду жывёл на экран і змены сардэчнага рытму.

Высветлілася, што каровы даўжэй утрымлівалі ўвагу на відэа ў выпадках, калі голас супадаў з тварам знаёмага чалавека. Гэта сведчыць, што жывёлы здольныя супастаўляць візуальныя і гукавыя сігналы і пазнаваць канкрэтнага чалавека адразу па некалькіх прыкметах.

Аўтары даследавання адзначаюць, што ўзаемадзеянне праз экран не цалкам адлюстроўвае непасрэдныя зносіны, таму вынікі патрабуюць далейшай праверкі. Аднак праца ўжо паказвае, што сацыяльныя здольнасці кароў могуць быць значна больш складанымі, чым лічылася раней.

Даследчыкі таксама мяркуюць, што стаўленне работнікаў фермаў можа ўплываць на стан і паводзіны жывёл, бо многія з іх здольныя адрозніваць людзей і запамінаць іх. Раней апублікаваныя даследаванні паказалі, што авечкі могуць распазнаваць знаёмыя і незнаёмыя чалавечыя твары, а коні могуць пазнаваць фатаграфіі вядомых ім людзей, а таксама адрозніваць рознаяйцавых і аднаяйцавых блізнят.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках