24 красавiка 2024, Серада, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агульны кошт крыптавалют перавысіў $500 млрд

12
Агульны кошт крыптавалют перавысіў $500 млрд

У пачатку 2017 года ўсе сусветныя крыптавалюты каштавалі блізу 18 мільярдаў даляраў.

Агульная капіталізацыя ўсіх сусветных крыптавалют дасягнула паловы трыльёна (або 500 мільярдаў) даляраў ЗША. Паводле звестак сайта Coinmarketcap.com, гэта адбылося ў ноч на сераду, 13 снежня. Пры гэтым улічваўся кошт больш за 1300 крыптавалют, якія валодаюць сукупнай каштоўнасцю ў 506 мільярдаў даляраў, паведамляе DW.

Блізу 56 працэнтаў капіталізацыі ўсіх крыптавалют належыць самай папулярнай - біткойну. Сукупны кошт усіх біткойнаў складае сёння 285 мільярдаў даляраў. На другім месцы знаходзіцца Ethereum з 63 мільярдамі даляраў - 12 адсоткаў агульнай капіталізацыі крыптавалют. У пачатку 2017 года ўсе крыптавалюты свету каштавалі ў агульным блізу 18 мільярдаў даляраў.

Першыя крыптамільярдэры

Між тым браты-блізняты Кэмеран і Тайлер Уінклвас, што абвінавацілі заснавальніка Facebook Марка Цукербэрга ў крадзяжы ў іх ідэі стварэння сацыяльнай сеткі ў інтэрнэце і якія праз суд дамагліся ад яго выплаты 65 млн даляраў кампенсацыі, сталі першымі ў свеце мільярдэрамі, якія зрабілі багацце на росце курсу біткойнаў.

У 2013 годзе Уінклвасы інвеставалі ў крыптавалюту блізу 11 млн даляраў. Паводле стану на пачатак красавіка 2013 года курс віртуальнай валюты на MtGox і іншых буйных біржах дасягаў адзнакі 100 даляраў. У снежні 2017 года біткойн каштуе больш за 16 тысяч даляраў. Такім чынам, рост склаў блізу 16000 адсоткаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках