21 траўня 2026, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Лукашэнка павінен «быць у тонусе» ў выпадку агрэсіі

3
Зяленскі: Лукашэнка павінен «быць у тонусе» ў выпадку агрэсіі
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны ў Слаўуцічы заявіў пра дадатковае ўмацаванне мяжы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра ўзмацненне абароны мяжы на поўначы Украіны з-за пагроз з Бранскай вобласці РФ і Беларусі.

Пра гэта ён сказаў у чацвер, 21 мая, знаходзячыся ў горадзе Слаўуціч.

Па яго словах, сёння ён сустрэўся з кіраўнікамі грамадаў Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей. Прэзідэнт дадаў, што галоўная задача — падтрымка мясцовага насельніцтва і ўзмацненне абароны.

«Гэта датычыць і абарончых збудаванняў — фартыфікацый і іншага; мяжа будзе дадаткова ўмацавана, а таксама нашых Сіл абароны і бяспекі, якія ёсць менавіта на гэтым кірунку — на Чарнігаў і Кіеў з тэрыторыі суседзяў у Беларусі, якіх Расія вельмі хоча ўцягнуць у гэтую вайну яшчэ больш, і з Бранскай вобласці», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Украіна мае дастаткова магчымасцяў для ўмацавання абароны і прэвентыўных мер у дачыненні да магчымых пагроз з расійскіх і беларускіх тэрыторый.

«…кіраўніцтва Беларусі павінна быць у тонусе, то-бок рэальна адчуваць, што наступствы будуць, калі будуць агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны, супраць нашых людзей. Мы памятаем, што ў 22-м годзе наступ быў і з тэрыторыі Беларусі таксама. Мы гэтага не забудзем. Украінскія Сілы абароны, Сілы бяспекі, нашы разведкі ведаюць, якія пагрозы і як адказваць, адказваць справядліва, безумоўна», — дадаў Зяленскі.

Раней дыктатар Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь можа быць уцягнутая ў вайну «толькі калі на нашу тэрыторыю будзе здзейснена агрэсія».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках