19 красавiка 2024, Пятніца, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада пагадзілася пастаўляць Украіне смяротную зброю

6
Канада пагадзілася пастаўляць Украіне смяротную зброю

У рамках падтрымкі двухбаковых стасункаў Канада наважыла ўключыць Украіну ў пералік краін, куды можна прадаваць смяротную зброю.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным ўрадавым выданні Canada Gazette, паведамляе ТСН.

Змены маюць на мэце зрабіць магчымым канадскім экспарцёрам падаваць заяўкі на пастаўкі забароненай для свабоднага продажу Украіне агнястрэльнай зброі і прылад, іх кампанентаў або частак. Урад Канады падкрэсліў, што спадзяецца на далейшае паглыбленне супрацоўніцтва з Украінай у галінах абароны і бяспекі, аднак прылічэнне краіны да спісу тых, куды можна прадаваць смяротную зброю, не азначае аўтаматычны пачатак паставак гэтай зброі - адабрэнне чыноўнікаў запатрабуе кожная асобная заяўка на канкрэтны тып узбраення і боепрыпасаў.

Гэтая пастанова стала магчымай пасля даследавання, якое правяла кампанія Global Affairs Canada. Урадавыя эксперты апыталі ўсе зацікаўленыя бакі, уключаючы грамадскія арганізацыі, і высветлілі, што абсалютная большасць станоўча ставіцца з нагоды ідэі ўключэння Украіны ў пералік краін, якім можна прадаваць смяротную зброю. У той жа час чыноўнікі абяцаюць улічваць шэраг агаворак што да неабходнасці кантролю, каб пазбегнуць магчымасцяў злоўжыванняў.

Як паведамлялася, Сенат ЗША ўхваліў праект закона аб «Бюджэце ЗША на 2018 г. на патрэбы нацыянальнай абароны», які змяшчае дазвол на выдзяленне 350 млн даляраў для дапамогі Украіне. Праект закона санкцыянуе выдаванне Украіне смяротнага ўзбраення абарончага характару і істотна пашырае параметры падтрымкі Украіны з боку Злучаных Штатаў у сферах бяспекі і абаронны. Так, у дакумент уключаныя палажэнні, якія дазваляюць выкарыстанне сродкаў абароннага бюджэту ЗША на патрэбы рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Злучаных Штатаў параненых украінскіх вайскоўцаў, навучанне і падрыхтоўку ўкраінскіх медыцынскіх спецыялістаў у гэтай сферы, а таксама для ўзмацнення здольнасці паветраных і вайскова-марскіх сіл нашай дзяржавы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках