20 красавiка 2024, Субота, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што і дзе ў Беларусі можна купіць за біткойны?

6
Што і дзе ў Беларусі можна купіць за біткойны?

На тэрыторыі Беларусі адзначана блізу 20 крам, сэрвісаў і кавярняў, дзе прымаюць біткойны.

З дапамогай онлайн мапы «Белсат» знайшоў паслугі і тавары ва ўсёй Беларусі, за якія можна разлічыцца біткойнамі.

Усяго на сусветнай мапе, дзе рэгіструюцца пункты, якія працуюць з крыптавалютай, на тэрыторыі Беларусі адзначана блізу 20 крам, сэрвісаў і кавярняў.

У Менску знайшлося сем зарэгістраваных пунктаў. Можна набыць тэхніку, мэблю, правесці дыягностыку аўтамабіля. У краме аўтамабільнай электронікі maxlight.by паведамілі, што пакуль з імі ніхто біткойнамі не разлічваўся.

«Карэспандэнты тэлефануюць, а больш ніхто пакуль не цікавіўся і не разлічваўся. Але так, мы дадалі такую магчымасць, чаму б і не».

Калі хочаце павячэраць за крыптавалюту, то ў Маладэчна існуе кавярня Mezzanin, а ў Берасці - кальян-бар «Альтаір», дзе прымаюць біткойн.

У Лідзе цэлых тры пункты адпачынку прапануюць аплату біткойнам, у тым ліку «Русская баня «Закадычная», а таксама апартаменты «Гедымін», дзе нам таксама паведамілі, што пакуль ніхто з іх кліентаў такой паслугай не скарыстаўся.

У Баранавічах за біткойны можна набыць шторы і жалюзі. У Горадні - дзверы, вокны і мэблю.

«Я зарэгістраваўся паўгода таму дзеля цікавасці. Ніхто яшчэ не прапаноўваў, ды я і не ведаю, хто ў Беларусі будзе купляць за крыптавалюту дзверы. І не ведаю такіх людзей, хто меў бы такую магчымасць», - распавёў прадстаўнік крамы «Стыльны дом» у Горадні.

Згодна з картай, у Кобрынскім раёне за біткойны можна пачысціць і пафарбаваць шыфер. Пры аплаце біткойнамі абяцаюць зніжкі. На жаль, тэлефон прадпрымальніка на гэты час пакуль недаступны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках