10 траўня 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На навагоднія святы БЧ прызначыла дадатковы цягнік да Львова

7
На навагоднія святы БЧ прызначыла дадатковы цягнік да Львова

Гэта не адзіны кірунак, куды будзе хадзіць дадатковы чыгуначны транспарт.

З Менска цягнік №461 адправіцца 28 снежня а 17.38 і прыбудзе ў Львоў 29 снежня а 05.32. У шляху руху цягнік будзе рабіць прыпынкі на станцыях Стаўбцы, Баранавічы-Палескія, Ганцавічы, Лунінец, Прыпяць, Гарынь, Удрыцк, Мілячы, Здалбунаў, паведамілі kp.by ў прэс-цэнтры БЧ.

У адваротным кірунку цягнік №462 адправіцца з Львова ў гэты ж дзень а 17.20, а прыбудзе ў Менск 30 снежня а 09.21.

Усяго ў перыяд калядных і навагодніх святаў у міжнародных зносінах ужо дадаткова прызначана 7 пар цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах: Баранавічы-Масква-Берасце, Менск-Вільня-Менск, Менск-Львоў-Менск, Калінінград-Менск-Масква, Масква-Берасце-Смаленск.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках