26 красавiка 2024, Пятніца, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ наважыў пакласці канец ананімнасці біткоін-платформаў

5
ЕЗ наважыў пакласці канец ананімнасці біткоін-платформаў

Еўразвяз увядзе новую, узмоцненую сістэму правіл абарачэння на рынку крыптавалют і онлайн-аплат.

Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на апублікаваную ў пятніцу, 15 снежня, заяву ЕЗ.

У Еўрапейскім Звязе пагадзіліся ўвесці больш жорсткія правілы, каб прадухіліць адмыванне сродкаў і фінансаванне тэрарызму. Яны будуць тычыцца абменных онлайн-платформаў для біткоіна і іншых крыптавалют.

"Гэта пагадненне прынясе больш празрыстасці, каб палепшыць барацьбу з адмываннем грошай, а таксама адрэжа струмень грошай для тэрарыстаў", - адзначыла еўракамісарка ў пытаннях правасуддзя Вера Юрава.

Сярод іншага новыя правілы ЕЗ:

- абавязваюць біткоін-платформы і онлайн- "партманэты" крыптавалют ідэнтыфікаваць карыстальнікаў;

- уводзяць абмежаванае выкарыстанне prepaid-карт для разлікаў;

- дазваляюць следчым органам мець больш доступу да інфармацыі, да банкаўскіх рэестраў;

- даваць "асобам з абгрунтаванай зацікаўленасцю" доступ да звестак аб давернай уласнасці.

Пастанова ЕЗ была прынятая на хвалі імклівага росту курсу біткоіна, які падаражэў больш чым на 1700 адсоткаў за гэты год.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках