25 красавiка 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што прадаюць на навагодніх кірмашах у Менску

8
Што прадаюць на навагодніх кірмашах у Менску

Учора ў Менску запрацавалі навагоднія кірмашы.

Галоўныя з іх знаходзяцца на пляцоўцы каля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы. Tut.by паглядзеў на вечаровую атмасферу на кірмашах і даведаўся, чым яны адрозніваюцца ад леташніх.

Прыкметныя змены адбыліся на кірмашы каля Палаца спорту, дзе пакуль значная частка павільёнаў - недзяржаўныя. І цяпер тут прадаюць не толькі хот-догі. Напрыклад, у павільёне кавярні «Імбір» ёсць бургер з алянінай за 7 рублёў і вустрыцы ад 6 да 8 рублёў за штуку. Рэстарацыя «Сябры» прапануе «Менскую каўбаску» за 4,50, а кавярня "Міралі" з Камароўкі - шаўрму ад 5 рублёў. Ёсць тут і павільён з армянскай кухняй, дзе можна знайсці хачапуры і чурчхелу па 4 рублі. У многіх пунктах тут таксама прадаюць бліны, шашлык і супы.

ФОТА: TUT.BY

Практычна ўсе прапануюць глінтвейн з чырвонага і белага віна, які каштуе ад 3 да 4 рублёў за 200-250 грамаў.

ФОТА: TUT.BY

На Кастрычніцкай жа плошчы большасць павільёнаў - дзяржаўныя. Тут прадстаўлены ў тым ліку ГУМ, ЦУМ і «Радзівілаўскі». На Кастрычніцкай можна купіць бліны, піражкі і бутэрброды нізкімі для грамадскага харчавання коштамі. А глінтвейн тут каштуе ад 2 да 5 рублёў за 200 грамаў.

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках