4 траўня 2024, Субота, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Берасцейцы штурмавалі ЦУМ праз зніжкі і распродажы

10
Фотафакт: Берасцейцы штурмавалі ЦУМ праз зніжкі і распродажы
ФОТА: BRESTCITY.COM

У суботу 16 снежня ў Берасці адбылося ўрачыстае адкрыццё ЦУМа.

Гендырэктар групы кампаній ААТ «Палессежылбуд» Анатоль Пятрыніч абвясціў аб тым, усе пастаўленыя перад будаўнікамі задачы выкананы, будынак узведзены ў эксплуатацыю і ўручыў сімвалічны ключ ад абноўленага ЦУМа дырэктару «Санта Інвест» Сяргею Мезінко.

Нягледзячы на тое, што тэхнічнае адкрыццё берасцейскага ЦУМа ў Берасці адбылося яшчэ ў пачатку снежня, сотні гараджан прыйшлі сюды ў суботу 16 снежня, паведамляе brestcity.com.

ФОТА: BRESTCITY.COM

Час адкрыцця дзесьці ўказваўся 12.00, недзе 13.00. Каб не мерзлі тыя, хто прыйшоў загадзя, арыгінальную карагодную-музычную праграму арганізаваў у навагодніх уборах гарадскі аркестр пад кіраўніцтвам Валерыя Коваля са Снягуркай.

ФОТА: BRESTCITY.COM

На пляцоўцы каля елкі можна было сустрэць людзей са сцягамі на хадулях, паштальёна печкіна і яго зімовых памагатых. Многія фатаграфаваліся на памяць. Урачыстае адкрыццё

І вось надышоў доўгачаканы момант. Бо пакуль не перарэзаная сімвалічная чырвоная стужачка, унутр людзей не пускаюць. «Асабліва хочам звярнуць вашу ўвагу на ўнікальнае падсвятленне будынка. Але больш важнае не тое, што яна запраграмаваная на 90 розных варыянтаў, і нават не тое, што на кожны дзень тыдня абраны асаблівы колер (ва ўрачыстыя і святочныя дні яна будзе пералівацца адмысловымі фарбамі). А галоўнае ў тым, што ў перыяд скідак і распродажаў - ЦУМ будзе міргаць чырвоным колерам», - адзначыў вядоўца.

ФОТА: BRESTCITY.COM

Дзверы расчыніліся і пачалася традыцыйная масавая таўкатня на ўваходзе. Некаторыя разважліва вырашылі некалькі хвілін яшчэ пачакаць, пакуль ўляжацца ажыятаж.

ФОТА: BRESTCITY.COM
ФОТА: BRESTCITY.COM
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках