11 траўня 2026, панядзелак, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве ідэі, якія нахвальваў «выдумшчык» Мясніковіч

26
Дзве ідэі, якія нахвальваў «выдумшчык» Мясніковіч

Дзіўна, калі адны і тыя ж людзі ствараюць спачатку «краіну дармаедаў», а потым бяруцца за IT-краіну.

«Гэта мы прыдумалі, а не МВФ», - з гонарам заявіў кіраўнік вышэйшай «палаты» беларускага «парламенту» з нагоды a target="_blank" href=/ru/news/2017/12/23/273333/>дэкрэта ПВТ 2.0. «Салідарнасць» наважыла нагадаць пра яшчэ адну «прагрэсіўную» выдумку Мясніковіча і Ко.

Сваю радасць з нагоды прынятага Лукашэнкам дэкрэту «Аб развіцці лічбавай эканомікі» старшыня «савета рэспублікі» выказаў у эфіры праграмы «Панарама». Паводле ягоных слоў, беларусы пакуль нават не ўяўляюць, наколькі могуць быць «магутнымі» і «пазітыўнымі» наступствы ад прыняцця гэтага дакумента.

- І галоўнае, што мы першыя, што гэта наш праект, нашы ідэі. Ні МВФ, ні іншыя не рэкамендавалі нам, не намагалі, мы самі прыйшлі да гэтага, беларускія галовы, беларускія эканамісты, палітыкі. І я вельмі гэтаму рады, - цытуе БелТА Мясніковіча.

І можна было б ацаніць прагрэсіўнасць мыслення уладаў і нават падзяліць з імі гэты «гонар», калі б не адно «але». Даслоўна за некалькі гадоў да гэтага, дзякуючы ўсё тым жа мудрым галовах з нашага ўраду, з'явіўся яшчэ адзін «прагрэсіўны» дакумент - дэкрэт аб «дармаедстве». Прычым менавіта Мясніковіча ўважаюць за яго ініцыятара і ідэйнага натхняльніка. Ён адным з першых прапанаваў увесці падатак на непрацоўных, назваўшы лічбу патэнцыйных платнікаў - 445 тысяч чалавек, якую пасля неаднаразова паўтараў Лукашэнка.

Што з гэтага выйшла, мы ўсе добра ведаем.

І вось цяпер тыя ж самыя «прагрэсіўныя» галовы, якія спрабавалі вярнуць з нябыту гэты савецкі анахранізм, узяліся за новыя «перадавыя дэкрэты», распісваючы свае небывалыя заслугі на гэтай ніве. Што ў выніку выйдзе і як будзе працаваць дэкрэт ПВТ 2.0, невядома. Але калі шчыра, то страшна становіцца ўжо ад адной думкі, што тыя ж самыя людзі, якія спачатку стваралі «краіну дармаедаў», цяпер падмеліся будаваць IT-краіну.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках