12 траўня 2026, aўторак, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна ва Украіне стала самым доўгім канфліктам у Еўропе з 1945 года

7
Вайна ва Украіне стала самым доўгім канфліктам у Еўропе з 1945 года

Дагэтуль самым доўгім еўрапейскім канфліктам лічылася вайна ў Босьніі 1992-1995 гадоў.

Супрацьстаянне на ўсходзе Украіны паміж украінскімі сіламі і сепаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея, доўжыцца ўжо чацвёрты год. Гэтая вайна, якая забрала жыцці больш за 10300 чалавек, стала самым доўгім узброеным канфліктам у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны.

Пра гэта піша ў сваім артыкуле для брытанскага выдання The Telegraph журналіст Алек Лун.

Ён таксама адзначае, што, нягледзячы на спробы мірнага ўрэгулявання, сёння адбываецца абвастрэнне канфлікту.

Лун мяркуе, што Менскія дамоўленасці «затрымаліся» як у вайсковым, так і ў палітычным сэнсе, і ў цяперашніх умовах прагрэс не выглядае магчымым.

Спасылаючыся на справаздачы прадстаўнікоў місіі АБСЕ ва Украіне, журналіст таксама падкрэслівае, што перамір'е парушаюць абодва бакі канфлікту.

Нагадаем, сёння, 27 снежня, паміж Украінай і тэрарыстычнымі арганізацыямі «ДНР» і «ЛНР» адбыўся маштабны абмен ваеннапалоннымі. Украінскаму боку ўдалося вызваліць 74 палонных, якія знаходзіліся ў палоне ў баявікоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках