26 красавiка 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфектны генератар для БелАЭС «мадэрнізуюць» наўпрост на будпляцоўцы

23
Дэфектны генератар для БелАЭС «мадэрнізуюць» наўпрост на будпляцоўцы
Транспартаванне статара генератара
ФОТА: Сілавыя машыны

Пад недакладнымі фармулёўкамі ўлады спрабуюць схаваць атрыманы з Расеі брак.

27 лютага ў Расеі здалі ў эксплуатацыю шосты энэргаблок Новаваронежскай АЭС. Беларусам ён цікавы тым, што два аналагічныя блокі будуць працаваць і на Астравецкай АЭС. Пад Варонежам не ўсё прайшло гладка, былі праблемы з абсталяваннем. Журналісты kp.by паспрабавалі высветліць, што здарылася, і як гэта адаб'ецца на БелАЭС.

Шосты энэргаблок Новаваронежскай АЭС быў уключаны ў сетку і выдаў сваю першую электраэнэргію 5 жніўня мінулага года. Але ўжо праз тры месяцы пасля запуску адбылася буйная аварыя – выйшаў са строю электрычны генератар. Менавіта ён прыводзіцца ў рух валам ад паравой турбіны і павінен выпрацоўваць электраэнэргію на АЭС. Здарэнне адбылося ў ноч на 10 лістапада, афіцыйна аб ім паведамілі толькі праз тыдзень.

- Адбылася аварыя электрычнага генератара, што прывяло да адключэння энэргаблока ад сеткі, - гаварылася ў афіцыйным паведамленні. - Сістэмы абароны станцыі спрацавалі ў штатным рэжыме. У якасці асноўнай прычыны разглядаецца версія кароткага замыкання на электратэхнічным абсталяванні.

Пра далейшы лёс генератара журналісты распыталі прадстаўнікоў яго вытворцы - ПАТ «Сілавыя машыны».

- Ва ўмовах станцыі была праведзеная мадэрнізацыя электрагенератара, пасля чаго паспяхова быў скончаны этап доследна-прамысловай эксплуатацыі, і энэргаблок быў прыняты ў эксплуатацыю, - адказалі прадстаўнікі кампаніі.

Прасцей кажучы, генератар паправілі наўпрост на АЭС - няспраўныя агрэгаты памянялі на больш надзейныя.

Як удалося высветліць, першы такі генератар для Астравецкай АЭС ужо не толькі паспелі прывезці на будпляцоўку, але і прыступілі да яго мантажу. Ці трэба яго мадэрнізаваць?

- Усе турбагенератары гэтай серыі пройдуць мадэрнізацыю з улікам вынікаў праведзеных дадатковых даследаванняў і стэндавых выпрабаванняў, - адказалі ў прэс-службе ПАТ «Сілавыя машыны». - Мадэрнізацыя пастаўленага турбагенератара будзе праведзеная ва ўмовах АЭС, другога, які знаходзіцца на заводзе, - ва ўмовах завода-вытворцы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках