25 красавiка 2024, Чацвер, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці сутыкнення міліцэйскага аўто з маршруткай у Віцебску

45
Сталі вядомыя падрабязнасці сутыкнення міліцэйскага аўто з маршруткай у Віцебску
ФОТА: «Нетыповы Віцебск»/Вконтакте

Паводле факта ДТЗ з удзелам службовага аўтамабіля міліцыі і маршрутнай таксоўкі распачатая крымінальная справа.

Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Нагадаем, 15 красавіка, блізу 18.35, на скрыжаванні вуліц Воінаў-Інтэрнацыяналістаў і Чкалава аўтамабіль УАЗ рэзнуўся ў маршрутку Mercedes-Benz Sprinter, якая ад сутыкнення перавярнулася на бок. У выніку аварыі ва ўстанову аховы здароўя былі дастаўленыя шэсць пасажыраў маршрутнай таксоўкі, якім надалі медыцынскую дапамогу. Цяпер дзве жанчыны 1983 і 1946 гадоў нараджэння яшчэ знаходзяцца ў абласной лякарні. Астатнія накіраваныя на амбулаторнае лячэнне.

ФОТА: «Тыпова Віцебск», VK.COM

Паводле факта ДТЗ следчыя распачалі крымінальную справу ў ч.2 арт.317 КК (Парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула з неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках