28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі дэпутат: Астравецкая АЭС - гэта другі Чарнобыль

8
Літоўскі дэпутат: Астравецкая АЭС - гэта другі Чарнобыль

Эгідыюс Варэйкіс заклікаў Еўропу адрэагаваць на будаўніцтва БелАЭС.

Падчас дыскусіі аб пытанні будаўніцтва ў Беларусі Астравецкай АЭС, якая праходзіла сёння ў Еўрапейскім інфармацыйным бюро Сэйма Літвы, кіраўнік парламенцкага камітэта ў замежных справах Эгідзіюс Варэйкіс заявіў, што галоўнае ў гэтым пытанні не толькі адпаведнасць патрабаванням і рэкамендацыям, піша elfi.lt .

Варэйкіс упэўнены, што рана ці позна беларускія ўлады пададуць усе неабходныя дакументы, а пытанне будаўніцтва АЭС - палітычнае, таму трэба не толькі патрабаваць адпаведнасці стандартам.

На ягоную думку, трэба дзейнічаць інакш, каб Еўропа зразумела, што Астравецкая АЭС - гэта другі Чарнобыль.

«Назіраючы за тым, што адбываецца, я бачу адну метадычную памылку. Мы ведаем, што Беларусь - варожая ў дачыненні да нас дзяржава, таму АЭС нельга будаваць. Але мы гэтага публічна не гаворым, мы кажам, што нешта не так у паперах, дрэнны цэмент, не стае нейкага дакумента, мур занадта нізкі. Варожая дзяржава раней ці пазней падасць вам усе дакументы, падробленыя або сапраўдныя, але падасць. У рэшце мы развядзём рукамі і скажам, што ж мы можам зрабіць, яны ўсё падалі», - разважаў парламентарый.

Варэйкіс упэўнены, што звязанае з будаўніцтвам АЭС у Беларусі пытанне найперш палітычнае.

«Гэта пытанне больш палітычнае і асноўны інструмент, які зможа спыніць Астравец - гэта напалохаць Еўропу, што гэта другі Чарнобыль. Еўропа павінна ў гэтым сэнсе баяцца», - сказаў на заканчэнне парламентарый, чалец фракцыі Звязу сялян і зялёных Літвы.

Сённяшняя дыскусія была арганізаваная фракцыяй зялёных у Еўрапейскім парламенце супольна з Інфармацыйным бюро Еўрапарламенту ў Літве. У ёй узялі ўдзел літоўскія палітыкі, грамадскія дзеячы і госці з Беларусі.

Нагадаем, што 20 красавіка Cэйм прыняў пастанову абмежаваць імпарт электраэнэргіі з будаванай у Астраўцы Беларускай атамнай электрастанцыі і іншых небяспечных АЭС трэціх краін.

Небяспечнай будзе названая АЭС суседняй краіны, пры будаўніцтве якой не выконваюцца патрабаванні экалагічнай, атамнай, радыяцыйнай бяспекі, парушаюцца міжнародныя пагадненні і канвенцыі, якая праз геаграфічнае становішча і тэхналагічныя асаблівасці нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы, навакольнаму асяроддзю і грамадскаму здароўю.

Міністр энэргетыкі Жыгімонта Вайчунас раней паведамляў, што Астравецкая АЭС разам са спыненым праектам АЭС у Калінінградскай вобласці РФ нясуць пагрозу для Літвы, парушаюць Канвенцыю аб ядзернай бяспецы, якая патрабуе ўзгадняць выбар пляцовак з суседнімі дзяржавамі і ацэньваць іх уплыў і магчымую шкоду.

У чэрвені мінулага года ўрад Літвы ўхваліў план эмбарга электраэнэргіі вырабленай на Астравецкай АЭС і ў іншых трэціх краінах, з якіх яе імпарт у Літву і адначасова ў іншыя краіны ЕЗ, будзе абмяжоўвацца на таргах ў літоўскай зоне Nord Pool. Надоечы Польшча заявіла, што далучыцца да гэтай ініцыятывы Літвы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках