20 траўня 2024, панядзелак, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі NATO застануцца на ўсходнім флангу да 2022 года

4
Войскі NATO застануцца на ўсходнім флангу да 2022 года
Анджэй Дуда
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Пра гэта заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Ёсць гарантыі, што батальёны NATO застануцца на ўсходнім флангу, прынамсі, да 2022 года. Пра гэта прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў пасля заканчэння саміту NATO ў Брусэлі, у якім ён браў удзел, паведамляе «Радыё Польшча».

Да гэтага планавалася, што вайсковая прысутнасць Паўночнаатлантычнага альянсу ў Польшчы і балтыйскіх краінах прадоўжыцца толькі да 2018 года. Са слоў прэзідэнта, сілы NATO застануцца ў рэгіёне яшчэ на 4 гады.

«Усе разумеюць, што такая актыўнасць Паўночнаатлантычнага альянсу неабходная. Сітуацыя вакол бяспекі мяняецца. Дывідэнды міру і спакою, якімі былі 90-я і пачатак 2000-х гадоў, вычарпаныя. Сёння мы маем патрэбу ў новым поглядзе на свет, і гэта ўсе разумеюць», - адзначыў Анджэй Дуда.

Пастанова аб умацаванні ўсходняга флангу NATO была прынятая на саміце ў Варшаве ў ліпені мінулага года. Такія захады павінны былі паслужыць адказам Альянсу на агрэсіўныя дзеянні Расеі ў дачыненні да Украіны. Тады была прынятая пастанова накіраваць у Польшчу і балтыйскія краіны чатыры батальёны па тысячы жаўнераў у кожным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках