26 красавiка 2024, Пятніца, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры выкупілі ўвесь бізнэс-клас у самалёце да Кіева

9
Міністры выкупілі ўвесь бізнэс-клас у самалёце да Кіева
ФОТА: FACEBOOK.COM/AIRPORTKIEV

А каму не хапіла месца ў бізнэс-класе, ляцелі «эканомам».

На афіцыйнай старонцы ўкраінскага аэрапорта «Жуляны» выкладзеныя фотаздымкі прылёту беларускай афіцыйнай дэлегацыі. Беларускія чыноўнікі прыляцелі ў Кіеў... рэгулярным рэйсам «Белавія». Пры тым, што яны чальцы дэлегацыі, якая суправаджае кіраўніка Беларусі падчас ягонага афіцыйнага візіту ва Украіну, паведамляе «Еўрарадыё».

Сам Лукашэнка прыляцеў у Кіеў 20 ліпеня на сваім «Боінгу», а міністры вымушаныя былі набываць квіткі на рэгулярныя рэйсы. Чаму? Няўжо месца ў самалёце не хапіла? Або пастанавілі прадэманстраваць сваю «дэмакратычнасць» і «блізкасць да народа»?

Прэс-сакратар прэм'ер міністра Уладзіслаў Сычэвіч запэўнівае: нічога надзвычайнага ў палёце высокіх чыноўнікаў рэгулярным рэйсам няма.

ФОТА: FACEBOOK.COM/AIRPORTKIEV

«Нашыя віцэ-прэм'еры часта лётаюць звычайнымі рэгулярнымі рэйсамі. Нічога тут дзіўнага няма – як было пастаноўлена, так і паляцелі. Нават урадавыя дэлегацыі даволі часта для палётаў на рознага ўзроўню мерапрыемствы карыстаюцца рэгулярнымі рэйсамі, калі ёсць прамое злучэнне, без перасадак. Проста мы фота не выкладвалі. А цяпер гэта зрабіла прэс-служба аэрапорта».

Тое, што гэта быў сапраўды рэгулярны рэйс, а не спецыяльны чартар, пацвярджае і намеснік Гендырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец. Паводле ягоных словаў, у Кіеў штодня адбываецца 5 вылетаў. І беларускія чыноўнікі не занялі цалкам адзін самалёт, а ляцелі рознымі рэйсамі – і ўчора, і сёння. Набыўшы загадзя квіткі.

«Сённяшняя сустрэча двух кіраўнікоў (21 ліпеня Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка праводзяць перамовы ў Кіеве) планавалася загадзя. Таму зразумела, што дата была вядомая загадзя, і іншыя ўдзельнікі дэлегацыі і вылет плануюць загадзя, і квіткі набываюць», – кажа Уладзіслаў Сычэвіч.

ФОТА: FACEBOOK.COM/AIRPORTKIEV

Якім класам ляцелі міністры ў Кіеў? А гэта як каму пашанцавала, кажа Ігар Чаргінец. Безумоўна, кажа прадстаўнік «Белавія», у першую чаргу набываюцца квіткі ў бізнэс-клас. Але калі адным рэйсам вылятае больш чыноўнікаў, чым месцаў у бізнэс-класе або калі хтосьці з шараговых пасажыраў там ужо набыў сабе квіток, то і міністраў саджаюць у эканом-клас.

«Няма таго, што прадстаўнікі ўрадавай дэлегацыі прыехалі ў аэрапорт і патрабуюць, каб іх неяк асабліва ў самалёце ўладкавалі, – усе пасажыры роўныя», – запэўнівае нас Уладзіслаў Сычэвіч.

Дарэчы, як стала вядома, сёння з Кіева, таксама звычайным рэгулярным рэйсам, у Менск будзе вяртацца віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках