26 красавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз непагадзь самалёты «Белавіі» не здолелі сесці ў Менску

Праз непагадзь самалёты «Белавіі» не здолелі сесці ў Менску
Фота: onliner.by

Ім давялося прызямляцца ў Гомелі.

Непагадзь, якая ўчора, 25 ліпеня, віравала ў Менску, адбілася і на дзейнасці авіякампаній. Самалёты «Белавіі», якія ляцелі ў сталіцу з Кіева і Калінінграда, вымушаныя былі прызямліцца ў Гомелі, піша tut.by.

У Гомелі пасажыры прабылі ў сярэднім паўгадзіны. Як распавялі ў Гомельскім аэрапорце, усё прайшло ў працоўным рэжыме, усе былі гатовыя, бо такое здараецца не першы раз.

Так, у лістападзе праз неспрыяльныя варункі надвор'я ў Гомелі прызямліліся адразу 7 самалётаў, якія ляцелі з Еўропы і Санкт-Пецярбурга ў Менск.

Нагадаем, увечары 25 ліпеня і ўночы 26 ліпеня ў Менску выпала рэкордная колькасць ападкаў. Такога дажджу ў беларускай сталіцы не было за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках