25 красавiка 2024, Чацвер, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржслужбоўцам далі новыя паўнамоцтвы пры разглядзе «чалабітнай»

25
Дзяржслужбоўцам далі новыя паўнамоцтвы пры разглядзе «чалабітнай»

Звяртацца да чыноўнікаў цяпер трэба з большай «павагай».

Урад «удасканаліў» правілы, паводле якіх чыноўнікі павінны адказваць на звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Змены ў парадак работы са зваротамі ўносяцца пастановай Саўміна ад 2017.07.26 №555, паведамляе euroradio.fm.

Што новага можна прачытаць у дакуменце?

Прыём зваротаў падчас «гарачай лініі» або «жывой тэлефоннай лініі» можа быць спынены, калі грамадзянін або прадстаўнік юрыдычнай асобы дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

Калі зварот паступае ў нерабочы дзень, яго рэгіструюць не пазней, чым у першы наступны за ім рабочы дзень.

Чыноўнікі маюць права не адказваць на пытанні, якія паступілі падчас «жывой тэлефоннай лініі», калі ўжо адказвалі на іх пісьмова ці ў рамках асабістага прыёму.

Калі для адказу на пастаўленае пытанне дзяржаўнага органа не выстарчае месяца, грамадзяніну і юрыдычнай асобе накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах, у якія можа быць разгледжаны зварот.

Калі апошні дзень тэрміну разгляду звароту прыпадае на нерабочы дзень, то за дзень заканчэння тэрміну ўважаецца першы наступны за ім рабочы дзень.

Ваш зварот не будзе разгледжаны, калі:

- ён падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;

- ён з'яўляецца зваротам работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такога звароту;

- ён утрымлівае пытанні, на якія раней арганізацыяй быў дадзены адказ (спыненая перапіска аб выкладзеных у зваротах пытаннях), і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

- для яго разгляду па сутнасці неабходна ўказанне персанальных звестак грамадзян, за выключэннем змешчаных у ім.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках