26 красавiка 2024, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты прафзвязу РЭП рыхтуюць акцыі ва ўсёй Беларусі

2
Актывісты прафзвязу РЭП рыхтуюць акцыі ва ўсёй Беларусі

Прафзвязныя актывісты звярнуліся ў мясцовыя выканкамы за дазволамі на пікеты.

Мэта - выказаць пратэст супраць умяшальніцтва ўладаў ва ўнутраныя справы незалежнага прафзвязу РЭП і рэпрэсіўных дзеянняў супраць прафзвязных лідараў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Заявы на правядзенне пікетаў пададзеныя ў 15 гарадах па ўсёй Беларусі, піша praca-by.info.

АЛЯКСЕЙ ЯЎГЕН - ЛІДАР МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА ПРАДСТАЎНІЦТВА РЭП

- Мы чакаем, што мясцовыя выканаўчыя ўлады ўважліва паставяцца да нашых зваротаў, - распавёў прэс-сакратар прафзвязу Мікалай Герасіменка. - Мы спадзяёмся атрымаць станоўчыя адказы на нашы заявы на пікеты. Адказы павінны прыйсці ў пачатку наступнага тыдня.

ЗІНАІДА МІХНЮК - ЛІДАРКА БЕРАСЦЕЙСКАГА АБЛАСНОГА ПРАДСТАЎНІЦТВА РЭП

Актывісты і проста неабыякавыя людзі працягваюць падтрымліваць прафсаюз РЭП, які працуе ў штатным рэжыме. На гэты момант вядома, што галоўны бухгалтар прафзвязу Ігар Комлік знаходзіцца ў СІЗА №1, Генадзь Фядыніч знаходзіцца ў статусе падазраванага паводле крымінальнай справы.

Нагадаем, што 2 жніўня ў офісе прафзвязу прайшоў ператрус, у выніку якога канфіскаваныя ўсе цвёрдыя дыскі кампутараў, арыштаваны офіс прафзвязу РЭП, асабістае маёмасць Генадзя Фядыніча і Ігара Комлікa. Супраць Фядыніча і Комлік распачатая крымінальная справа за «ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйных сумах». Ігар Комлік з 2 жніўня дагэтуль знаходзіцца ў турме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках