26 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч - беларускі Лех Валенса

10
Генадзь Фядыніч - беларускі Лех Валенса
Фота: «Радыё Свабода»

Як і ў Польшчы ў 1980-я, беларускія ўлады перапужаныя пратэстамі простых людзей.

Пра гэта заявіў Charter97.org лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каментуючы арышт і распачынанне крымінальнай справы супраць кіраўніка незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча.

- Трэба звярнуць увагу на часавы фактар. Напэўна, Лукашэнка хацеў арыштаваць Фядыніча яшчэ раней, але вымушаны быў пачакаць пакуль пройдзе Парламенцкая асамблея АБСЕ, якую незразумела з якой прычыны наважылі правесці ў дыктатуры.

Адразу пасля гэтага пачаўся наступ на апазіцыю і арышты. Я думаю, што гэта не апошні арышт актывістаў і лідараў незалежных прафсаюзаў.

Як і ў Польшчы калісьці, улада напалоханая пратэстамі простых людзей, бачыць, што ў гэтых пратэстах вялікую ролю выконваў прафсаюз РЭП. Менавіта прафсаюз РЭП як арганізацыя, якая ідзе шляхам мірнага супраціву, прапаноўвае ўладам перамовы, б'ецца за кожнага працоўнага. Можна сказаць, што Генадзь Фядыніч сёння выступае ў ролі Леха Валэнсы, і я думаю, што гэта ніколькі не перабольшанне.

Відаць, што ўлады да смерці перапужаныя, відаць, што эканоміка ўжо не паднімецца і ніякімі вокрыкамі, загадамі, забароненымі мерамі яе немагчыма прымусіць працаваць. Таму ідзе сапраўднае цкаванне і пераслед тых людзей, якія выступаюць за перамены ў краіне, і да гэтых людзей належыць лідар прафсаюза Генадзь Фядыніч.

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Генадзя Фядыніча, звяртаемся да нашых сяброў за мяжой, да ўсіх міжнародных арганізацый, каб яны патрабавалі безумоўнага вызвалення актывістаў беларускіх прафсаюзаў, і заклікаем праводзіць акцыі ў падтрымку палітвязняў, - заявіў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках