26 красавiка 2024, Пятніца, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны: Расейскія спецслужбы дзейнічаюць у Беларусі

11
Кіраўнік МЗС Украіны: Расейскія спецслужбы дзейнічаюць у Беларусі
ПАВЕЛ КЛІМКІН
ФОТА: ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Пасля знікнення Паўла Грыба ўкраінскія грамадзяне не могуць сябе адчуваць у бяспецы ў Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Украіны пасля высвятлення ўсіх абставінаў выкрадання Паўла Грыба вызначыцца аб неабходных кроках у дачыненні да гарантавання бяспекі ўкраінцаў на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю «Укрінфарму» заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

«Выкраданне Паўла Грыба на тэрыторыі Беларусі - гэта вельмі сур'ёзная справа, і нам трэба высветліць, як гэта адбылося. Для гэтага мы адсочваем інфармацыю з розных крыніц. Расея не дапускае да Грыба нашых консулаў, але мы будзем ціснуць усімі магчымымі спосабамі, і як толькі высветлім усе абставіны, за гэтым рушаць услед далейшыя крокі», - сказаў Клімкін.

Ён адзначыў, што пасля выкрадання Грыба варта казаць аб небяспецы знаходжання ўкраінскіх грамадзян не толькі на расейскай тэрыторыі, але і ў Беларусі.

«Цяпер у нас стварылася сітуацыя, калі мы бачым, што расейскія спецслужбы дзейнічаюць таксама на тэрыторыі Беларусі, і я мяркую, што ўкраінскія грамадзяне павінны браць пад увагу, якім чынам ездзіць туды», - адзначыў міністр.

Каментуючы абмен рэзкімі заявамі паміж МЗС Украіны і Беларусі, Клімкін адзначыў, што «справа ж не ў гэтым, а ў тым, што кожная краіна павінна кантраляваць тое, што адбываецца на яе тэрыторыі, - гэта складнік суверэнітэту».

На ўдакладняючае пытанне, ці будзе МЗС гэтак жа рэкамендаваць украінцам устрымацца ад паездак у Беларусь, як і ў Расею, Клімкін адказаў, што гэтыя крокі могуць быць рознымі.

«Але мы турбуемся аб бяспецы нашых грамадзян, таму, нягледзячы на палітычныя ці іншыя абставіны, як толькі высветлім сітуацыю, будзем выходзіць з наступнымі рэкамендацыямі аб тым, якім чынам украінцы могуць і павінны адчуваць сябе ў бяспецы і хто павінен пра гэта клапаціцца», - падкрэсліў Клімкін.

Нагадаем, 28 жніўня вайсковы капелан Ігар Грыб заявіў, што ягоны 19-гадовы сын Павел паехаў да дзяўчыны ў Беларусь 24 жніўня і знік. Гомельскія сілавікі заявілі бацьку, што ягонага сына «шукаюць за тэрарыстычную дзейнасць» (ініцыятар - ФСБ), аднак не пацвердзілі затрыманне. Са слоў дзяўчыны, да якой Павел паехаў у Гомель, яе прымусілі завабіць украінца ў Беларусь расейскія спецслужбы.

Пазней, 7 верасня, МЗС пацвердзіла, што Грыб знаходзіцца ў СІЗА расейскага Краснадара, яго абвінавачваюць у тэрарызме.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках