26 красавiка 2024, Пятніца, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Няма сіл, няма змогі - толькі Плошча!»

14
«Няма сіл, няма змогі - толькі Плошча!»
МІКАЛАЙ ЧАРНАВУС
ФОТА: «Радыё Свабода»

Беларускім прадпрымальнікам надакучыла карміць галоўнага дармаеда.

Найбуйнейшыя эканомікі свету надаюць вялікую ўвагу малому і сярэдняму бізнэсу: льготнае крэдытаванне, адмысловыя праграмы развіцця. У Нямеччыне налічваецца амаль 3,5 мільёна малых прадпрыемстваў, і гэта складае 80% усіх прадпрыемстваў краіны. На такіх прадпрыемствах працуе 70% працаздольнага насельніцтва краіны, якія забяспечваюць тым самым 41% усіх падатковых адлічэнняў - палову ўсяго ВУП краіны.

Беларускія ўлады часта запускаюць руку ў кішэню прадпрымальнікаў: падвышэнне падаткаў, крытычныя выказванні на адрас прадстаўнікоў бізнэсу.

Чаму беларускія ўлады бачаць у малым бізнэсе канкурэнта, як ставяцца ўлады да ініцыятыўных людзей, ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу следам за «дармаедамі» - сайт сharter97.org пацікавіўся ў прадпрымальніка і грамадскага актывіста з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса.

- Вы займаецеся прадпрымальніцкай дзейнасцю, раскажыце, ці спрыяе беларускае заканадаўства прыцягненню новых людзей у бізнэс? Ці лёгка ў Беларусі быць ІП?

- Людзі не наважваюцца ісці ў бізнэс. Ён перастаў быць прывабным. Усе ведаюць ад бацькоў, ад знаёмых, ад сяброў, што бізнэс – гэта падман: зоймешся прадпрымальніцтвам - нічога не атрымаеш. Укладзеш свае грошы, укладзеш свае сілы, а аддача нулявая. Стаім на рынку 23 гады, а новыя людзі не прыходзяць, хтосьці працягвае сямейныя дынастыі, бацькі прыцягваюць сваіх дзяцей, унукаў. Новых асоб няма, але гэта не з прычыны таго, што ў беларусаў няма «прадпрымальніцкай жылкі». Людзі не наважваюцца на тое, каб укладваць грошы ў свае ідэі.

Улады хочуць толькі здымаць вяршкі з прадпрымальнікаў: штрафы, паборы - усё што могуць прапанаваць нашыя чыноўнікі пачаткоўцам у свеце бізнэсу. Гэта больш падобна да рэкету, чым да падаткаабкладання.

- У многіх краінах малы бізнэс з'яўляецца раўнапраўным партнёрам дзяржавы: выдаюцца льготныя крэдыты, палягчаецца падаткаабкладанне. У СССР прадпрымальнікаў называлі спекулянтамі і ўсяляк пераследавалі. Беларускі бізнэсовец - гэта раўнапраўны партнёр дзяржавы або спекулянт?

- Нас адназначна ўважаюць за спекулянтаў. Засталося савецкае мысленне і камуністычныя падыходы. Лукашэнку не патрэбны свабодны рынак і штучныя канкурэнты для дзяржпрадпрыемстваў. Як быццам мы буржуі нейкія. Ніякага развіцця, бесперапыннае падазрэнне і стаўленне як да ворага народа. У малога бізнэсу забралі магчымасць развівацца.

Беларускі бізнэс знаходзіцца ў вельмі бядотным стане. Прадпрымальнікі думаюць толькі пра тое, як усурычыць cвой тавар, каб хутчэй закрыцца. Калісьці на гандлі можна было азалаціцца. Людзі куплялі для продажу столькі прадукцыі, што запаўнялі ёй цэлыя гаражы, склады, дамы. А цяпер ідзе банальны распродаж, многія людзі не выходзяць на гандлёвыя аб'екты, проста плацяць за арэнду гандлёвых месцаў і ўсё.

Улады не думаюць пра будучыню. Зачыніцца прадпрымальнік, прадасць свой бізнэс - куды яму ісці? Работы ж няма. З'язджаць за мяжу чалавек не хоча. Падыходзяць і кажуць мне: ужо няма сіл, няма змогі - толькі Плошча!

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках