11 траўня 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мары Ёванавіч: Украіна атрымае зброю ад ЗША бясплатна

2
Мары Ёванавіч: Украіна атрымае зброю ад ЗША бясплатна
Мары Ёванавіч

Амбасадарка ЗША ва Украіне падкрэсліла, што гаворка ідзе пра дапамогу амерыканскага ўрада.

Украіна атрымае смяротнае абарончае ўзбраенне, пра пастаўкі якога адміністрацыя прэзідэнта ЗША прыняла пастанову ў канцы мінулага года, бясплатна. Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна заявіла амбасадарка ЗША ва Украіне Мары Ёванавіч.

«Сапраўды летась Адміністрацыя (прэзідэнта ЗША, - рэд.) прыняла пастанову аб выдаванні Украіне дадатковых абарончых магчымасцяў. Пакуль што падрабязнасцяў, як гэта будзе зроблена, няма. У нас, як і ва Украіне, ёсць пэўная працэдура - для рэалізацыі гэтых пастаноў мы павінны праінфармаваць Кангрэс пра тое, як гэта будзе зроблена. І толькі прайшоўшы гэтую працэдуру, прыступіць да рэалізацыі», - сказала Ёванавіч.

На пытанне, ці будуць гэта пастаўкі ад амерыканскага ўрада ці ад прыватных камерцыйных фірмаў, амбасадарка адказала, што гаворка ідзе пра дапамогу ўрада.

«Цяпер мы гаворым пра абарончую дапамогу, якая выдаецца Украіне ад урада Злучаных Штатаў. Камерцыйныя кантракты і камерцыйны продаж - гэта зусім іншае пытанне», - сказала яна.

Ёванавіч пры гэтым удакладніла, што Украіна атрымае гэтае ўзбраенне абсалютна бясплатна.

Нагадаем, 21 снежня, Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўхваліла першыя камерцыйныя пастаўкі смяротнай абарончай зброі Украіне. Дзярждэп ухваліў камерцыйную ліцэнзію, якая дазваляе экспарт снайперскіх сістэм Model M107A1, боепрыпасаў і камплектуючых на суму $41,5 млн.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках