26 красавiка 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз снегапад Украіна абмежавала рух на дарозе Кіеў - Гомель

Праз снегапад Украіна абмежавала рух на дарозе Кіеў - Гомель

На ўчастку ўкраінскай дарогі ля мяжы Беларусі праз непагадзь абмежаваны рух грузавікоў.

На ўчастку аўтадарогі Кіеў - Дзяржаўная мяжа з Рэспублікай Беларусь абмежаваны рух грузавога транспарту, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце.

«Сёння а 14.30 ад Чарнігаўскага памежнага атрада паступіла інфармацыя аб абмежаванні руху грузавога транспарту на ўчастку Чарнігаў - Кіеў аўтадарогі М01 Кіеў - Дзяржаўная мяжа з Рэспублікай Беларусь (складовая частка аўтамабільнага маршруту Е95) у сувязі з рэзкім пагаршэннем метэаўмоў», - паінфармавалі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Гомельская памежная група просіць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак і быць больш уважлівымі на дарозе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках