Работнікі амбасады Украіны ў Беларусі ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага
3- 22.01.2018, 20:11
- 15,992
Украінскія дыпламаты наведалі магілу Героя Нябеснай Сотні пад Гомелем.
Украінскія дыпламаты наведалі магілу беларуса Міхаіла Жызнеўскага пад Гомелем, паведамляе афіцыйны «Твітэр» пасольства Украіны ў Беларусі.
Як раней паведамляў Charter97.org, сёння ж помнік гамельчуку, які знаходзіцца ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага, наведаў украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка.
Співробітники Посольства України в Республіці Білорусь відвідали Гомель щоб вшанувати пам'ять Героя України Михайла Жизневського pic.twitter.com/MRPrN5GIaM
— UKR Embassy in BLR (@UkrainavRB) 21 января 2018 г.
Нагадаем, Міхаіл Жызнеўскі быў забіты ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага роўна 4 гады таму, 22 студзеня 2014 года. Тады, падчас разгону мірнай на той момант яшчэ дэманстрацыі, ад кулявых раненняў загінулі беларус і армянін Сяргей Нігаян.
Пасля Міхаілу было прысвоенае званне Героя Нябеснай сотні а яго сям'і урадам Украіны была прызначаная пажыццёвая пенсія. На вуліцы месцы яго гібелі - вуліцы Грушэўскага - усталяваны помнік. Пахаваны Жызнеўскі на сельскіх могілках пад Гомелем.